№ 327 от 13.05.2004  

Культура

Лідскія юбілеі

Лiтоўцы Лiды адзначылi пяцiгоддзе iснавання грамадскага аб’яднання «Рута».

Пра дзейнасць i надабыткi нацыянальнай суполкi распавядала яе старшыня Марына Мецюкевiч. Але асаблiва радаснай падзеяй стаў канцэрт вучняў нядзельнай школы. У iх выкананнi прагучалi вершы i песнi на лiтоўскай мове, да ўсяго, танцавалi i гулялi. За цiкавыя выступленнi дзецi атрымалi падарункi ад гасцей з Лiтвы.

А мясцовыя яўрэi адзначылi 10-годовы юбiлей мемарыяльна-культурнага таварыства i ансамбля яўрэйскай музыкi «Шалом». Дарэчы, гродзенцы добра памятаюць гэты калектыў па выступленнях на Фестывалi нацыянальных культур.

Хоць гэта быў i невялiкi юбiлей, аднак атрымаўся шырокi розгалас. На адрас таварыства даслалi вiншаваннi з ЗША, Вялiкабрытанii i Iзраiля.

А.ЖАЛКОЎСКI