№ 328 от 20.05.2004 | |
З Галандыі ў Юрацішкі Днямi жыхары мястэчка Юрацiшкi ўрачыста праводзiлi дадому сваiх гасцей з Галандыi.
На працягу года валанцёры з Галандыi супрацоўнiчаюць з вучнямi Юрацiшскай школы. Стасункi партнёраў уключаюць тры праэкты: гуманiтарная дапамога, сельскагаспадарчы i аздараўленне. Гэтым разам госцi прыязджалi ў Юрацiшкi на раварах, прыкладана каля 1600 кiламетраў. Самай маладой валанцёрцы, урачу-фiзiятэрапеўту – 21 год, а самаму сталаму – 56 год, ён афiцэр каралеўскага войска. Па словах валанцёраў, яны збiраюцца наведаць Беларусь на раварах яшчэ неаднойчы.
С.РАЦКЕВIЧ
|
|