№ 329 от 27.05.2004  

«Рэспубліка» пашырае кантакты

Напярэдаднi заходнееўрапейскага вiзiту, якi пачаўся ў панядзелак, прадстаўнiкi парламенцкай групы «Рэспублiка» Валерый Фралоў i Сяргей Скрабец сустрэлiся з кiраўнiкамi абласных арганiзацый ЛДПБ (С. Гайдукевiча).

Насамрэч «Рэспублiка» сёння ўяўляе сабой не столькi дэпутацкае фармiраванне, колькi шырокае кола аднадумцаў, куды ўваходзяць лiдэры i шэраговыя сябры некаторых палiтычных партый i грамадскiх аб’яднанняў. Падчас сустрэчы бакi дамовiлiся аб супрацоўнiцтве.

Тым часам дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Валерый Фралоў i Уладзiмiр Парфяновiч разам з 20 iншымi беларускiмi палiтыкамi прыбылi ў Брусель.

Тут iх чакае сусрэча з Вышэйшым Прадстаўнiком ААН па правах чалавека i бяспецы Хав’ерам Саланам, Камiсарам па еўрапейскай палiтыцы суседства Гюнтэрам Ферхойгенам, Генеральным дырэктарам камiсii па знешнiх сувязях Энэка Ландбуру. Пасля двухбаковых сустрэч у МЗС Бельгii, беларуская дэлегацыя адбывае ў Берлiн.

У запрашэннi, якое атрымалi дэпутаты «Рэспублiкi», адзначана, што вiзiт арганiзаваны ў межах мiжароднага супрацоўнiцтва з мэтай наладзiць асабiстыя кантакты. Што, безумоўна, «спрыяе ўзаемапаразуменню i стварае палiтычную сiтуацыю, з дапамогай якой можна дасягнуць кампрамiса i сацыяльнай справядлiвасцi мiрным шляхам».

Прэс-цэнтр «Рэспублiкi»