№ 329 от 27.05.2004  

Асамблея

Няма таго, што раньш было

У нумарах газеты «БИ» (18.03 i 15.04) распавядалася аб станаўленнi грамадскага руху Гродзеншчыны. Сёння — працяг тэмы.

Пасля стварэння нацыянальнай Асамблеi дэмакратычных НДА Беларусi (люты 1997) паўстала Гродзенская рэгiя-нальная Асамблея (чэрвень 1998). Яна згуртавала каля 60 аб’яднанняў.

Грамадзянская супольнасць Каардынацыйны камiтэт «Гро-дзенская iнiцыятыва» (сакавiк 1997) напачатку аб’ядноўваў 25 лiдэраў грамадскiх, партыйных i прафсаюзных арганiзацый Гродна (у 2001 г. – 34).

Па iнiцыятыве гродзенцаў была створана незарэгiстраваная Каардынацыйная Рада «Рэгiянальная Беларусь» (май 2000), у якую ўвайшлi прадстаўнiкi ўсiх абласцей Беларусi. «Рэгiянальная Беларусь» адыграла значную ролю ў правядзеннi II-га Кангрэса дэмакратычных сiл Беларусi. Пяцёра яе вылучэнцаў былi абраны ў Каардынацыйную Раду Кангрэса.

Пасля абавязковай перарэгiстрацыi НДА ў 1999 годзе iх колькасць у вобласцi скарацiлася амаль ўдвая. Зараз iх звыш 120. Шырока практыкавалiся адмова ў рэгiстрацыi, цiск на кiраўнiкоў i актывiстаў, адмова ў юрыдычным адрасе, памяшканнях для мерапрыемстваў, штрафы, юрыдычныя папярэджаннi, завышаныя арэндныя тарыфы, неаб’ектыўны кантроль з боку падатковых органаў. У друку змяшчалiся публiкацыi, асноўны сэнс якiх : недзяржаўны – значыць антыдзяржаўны. Гэта вынiк негалоснага падзелу НДА на «бяспечных-небяспечных». «Вертыкаль» сама выштурхоўвала незалежныя НДА на палiтычнае поле. Дзесяткi грамадскiх лакальных iнiцыятыў вобласцi свядома не пайшлi на перарэгiстрацыю.

Цяпер зарэгiстраваць новае грамадскае аб’яднанне праблемна. Упраўленне юстыцыi аблвыканкама ў перыяд з 1-га лiпеня 2002 па 2-е кастрычнiка 2003 года зарэгiстравала 10 мясцовых аб’яднанняў, з якiх толькi чатыры зарэгiстраваны ў 2003 годзе. Кiрункi iх дзейнасцi — спартыўны (3), культурна-асветны (2), нацыянальна-культурны (1), асветны (1), творчы (1), аздараўленчы (1), дабрачынны (1). З iх – шэсць гарадскiх, тры абласных, адзiн мiжраённы. Лiквiдавана (самалiквiдавана) за гэты ж перыяд шэсць мясцовых НДА, прычым пяць (!) – у 2003 годзе (дадзеныя няпоўныя).

Найбольш папулярнымi кiрункамi дзейнасцi НДА Гродзеншчыны з’яўляюцца кiраванне i самакiраванне – 6 працэнтаў (па краiне 2,9%), нацыянальных меншасцяў – 6,4 (2,5), хобi – 7,9 (4,4), мастацтва i культуры – 13,2 (7,9), моладзевыя i дзiцячыя – 5,26 (4,4), абарона правоў i асноўных свабод чалавека – 2,6 (2,3). Спецыфiка грунтуецца на гiстарычных, культурнiцкiх i рэлiгiйных традыцыях рэгiёна, блiзкасцю Польшчы i Лiтвы.