№ 329 от 27.05.2004  

Асамблея

Калі разам, значыць, сіла

<<risЮрыст са Смаргонi Аляксандр Дзергачоў узначальвае зарэгiстраваную раённую арганiзацыю Свабоднага прафсаюза прадпрымальнiкаў.

Наладжаны стасункi з 38 грамадскiмi аб’яднаннямi рэгiёна. Былi праведзены сустрэчы са шматдзетнымi бацькамi Смаргонi. Выяўлены патрэбы, якiя можна вырашыць толькi пры дапамозе ўлады. Такiя крокi актывiзуюць насельнiцтва. Сярод iншых iнiцыятыў — дапамога людзям у складаннi скаргаў i просьб у выканаўчыя органы.

На базе грамадскага аб’яднання шматдзетных бацькоў быў арганiзаваны клуб «Мы разам». Дзякуючы клубу смаргонскай фiлii грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналiстаў» (БАЖ) пашырылася iнфармаванасць насельнiцтва аб дзейнасцi НДА рэгiёна i Беларусi. Грамадскi клуб «Мы разам» iнiцыяваў стварэнне Фонда падтрымкi мясцовых iнiцыятываў. Фонд зарэгiстраваны i актыўна працуе. Так быў пакладзены пачатак пашырэння ўдзелу грамадзян у мясцовым самакiраваннi.

Аляксандр Дзергачоў па запрашэннi Фонда Лiтоўска-Амерыканскiх iнiцыятыў прайшоў стажыроўку ў Лiтве. У гэтай краiне дзве групы знаёмiлiся з арганiзацыяй работы мясцовых органаў улады. У групах былi таксама прадстаўнiкi органаў улады Смаргоншчыны.

Актывiсты НДА робяць бюлетэнь «Наш заходнi край». Са Свабодным прафсаюзам прадпрымальнiкаў раёна супрацоўнiчаюць юрысты, журналiсты, спецыялiсты камп’ютэрнай тэхнiкi, органаў народнай адукацыi. Кансультацыйную дапамогу аказваюць мясцовыя органы ўлады.

Уладзiмiр КАВАЛЁЎ