№ 329 от 27.05.2004  

Асамблея

Анатоль Брусевіч – паэт і выкладчык

<<risМаладыя настаўнiкi Гродна сустрэлiся з выкладчыкам ГрДУ iмя Янкi Купалы, паэтам Анатолем Брусевiчам.

Гучалi яго новыя, так i вершы, надрукаваныя раней. Вечарыну арганiзавала сябра гарадскога аддзялення РГА «Таварыства беларускай школы» Вольга Ахрук. Прысутныя цiкавiлiся планамi i новымi публiкацыямi. Першы паэтычны зборнiк А.Брусевiча з’явiўся, калi хлопцу было ўсяго 16 гадоў. Друкуецца ў беларускiх i польскiх выданнях. Не ўваходзiць у творчыя саюзы, суполкi i аб’яднаннi. Закончыў Гродзенскi дзяржаўны унiверсiтэт iмя Я. Купалы. Цяпер падрыхтаваў да абароны кандыдацкую дысертацыю. Пiсь-меннiк мае ўласнае паэтычнае асэнсаванне акаляючага свету.

Антон ЛАБОВIЧ