№ 329 от 27.05.2004 | |
Асамблея I танцавалі, і ваярамі быліАб’ява ва унiверсiтэце запрашала на арганiзацыйны сход г/а «Клуб славянскiх адзiнаборстваў «Арыдан». Сабралася чалавек 20 студэнтаў... Я была адзiнай дзяўчынай.
Чым славянскае адзiнаборства адрознiваецца ад шырока вядомых усходнiх — кiтайскага, японскага? Найперш, псiхалагiчным настроем.. У выбары зброi нашы далёкiя продкi таксама не ары-гiнальнiчалi. Калi вораг-крыжак падыходзiў да дзвярэй, то абаронцы карысталiся чым Бог пашле – касой, бервяном, пiкай, шчытом. I атрымлiвалi слаўныя перамогi. У нас свой, славянскi, характар у правядзеннi паядынкаў. «Арыдан» (чыстая крынiца) – слова старажытнаславянскае. Добра пасуецца да сэнсу нашых заняткаў баявымi адзiнаборствамi, падкрэслiвае, што нельга прычыняць шкоды без дай прычыны чалавеку. Душа павiнна заставацца заўсёды чыстай.
Ваяры «Арыдана» паказвалi сваё майстэрства ў Польшчы, на фэстах, святах, фестывалях у Гродне, Навагрудку, Смаргонi, Маладзечне, Мiнску. Была перадача па Беларускiм тэлебачаннi. Цяпер рыхтуем праграму для паказу на 5-м Усебеларускiм фестывалi нацыянальных меншасцей (пачатак чэрвеня, Гродна).
Мой паказальны двубой на мячах з кiраўнiком Уладзiмiрам Анатольевiчам Адамавым доўжыцца 3-5 мiнут. Камусьцi непрывычна бачыць дзяўчыну ў строi 13-15 стагоддзя з цяжкiм мечам. Але гiсторыя ведае такiя факты! Узгадаем Анастассю Слуцкую...
Сёння у «Арыдан» прыходзяць 5-6 студэнтак. Застаюцца не ўсе. А мне падумалася: калi ёсць цiкаўныя, то чаму не стварыць клуб сярэднявечных танцаў. Кожнай дзяўчыне будзе цiкава сваiмi рукамi пашыць тагачасныя сукенкi, вывучыць сярэднявечныя танцы...
Надзея ЯФIМЕНКА, студэнтка ГрДУ iмя Янкi Купалы
|
|