№ 330 от 03.06.2004  

Новости

Наступны фестываль – Навагрудак

<<risУ заключную фазу уступiла падрыхтоўка да правядзення ў Навагрудку юбiлейных урачыстасцяў, прысвечаных 960-годдзю заснавання першай сталiцы Вялiкага Княства Лiтоўскага – Навагрудка.

Не паспее скончыцца фестываль Нацыянальных культур, а ў наступныя выхадныя, 12-13 чэрвеня, гасцей будзе прымаць Навагрудак. Запрашэнне для ўсiх жадаючых наведаць першую сталiцу ВКЛ у гэтыя днi перадаваў старшыня Навагрудскага райвыканкама спадар Лiс падчас выступлення ў мiнулыя выхадныя на ўрачыстасцях у Мiры. Вядома, што ўжо падрыхтавана i аддрукавана юбiлейная атрыбутыка, шматлiкiм гасцям высланы запрашэннi. У тым лiку атрымаў запрашэнне ўзяць удзел у фестывалi i прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка. I яшчэ. 15 жнiўня ў Навагрудку плануецца правядзенне рыцарскага турнiра.

М.МIКАЛАЙЧЫК