№ 331 от 10.06.2004 | |
Фестиваль Колеры свята
Жадаючыя пранесцiся «Па старонках фестываляў», якiя ладзiлiся ў Гароднi пачынаючы з 1996 года, мелi такую магчымасць. Калектыўны рэпартаж фотаклуба «Гродна», якi распачаўся ў вiдзе выставы 5 чэрвеня ў Новым замку, будзе доўжыцца да канца першага летняга месяца. Той, кто не паспеў на адкрыццё, зможа яшчэ наведаць яе.
На выставе прадстаўлены работы дзесяцi аўтараў, сярод якiх Валерый Кавалеўскi, Iгар Коршунаў, Наталля Багдановiч, Юрый Палуцкi, Вiктар Залецкi, Аляксандр Луцэнка, Мiхаiл Анiшчанка, Уладзiмiр Выдзерка, Сяргей Жаўценка i, нарэшце, сам дырэктар фотаклуба Аляксандр Ласмiнскi.
У сувязi з юбiлеем фестываля гарадзенскi фотаклуб падрыхтаваў набор паштовак i карту Гароднi для гасцей горада, якiя надрукавалi мiнскiя тыпаграфii.
|
|