№ 331 от 10.06.2004 | |
Фестиваль «Парася» у кветках
Першы дзень фестываля, акрамя традыцыйнага святочнага шэсця ўдзельнiкаў, уключыў у сябе шмат яшчэ якiх цiкавых падзей! Так з 16.00 да 19.30 на Савецкай плошчы 4 чэрвеня адбылася выстава пад назвай «Кветкi маей Радзiмы». Яе лейтматывам быў у асноўным канун 60-годдзя з дня II Сусветнай вайны. Такiм чынам, кампазiцыi з кветак былi прысвечаны гэтай падзее. Некаторыя ўдзельнiкi выставы, сярод якiх – дзяцячыя сады i сярэднiя школы, а таксама цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi Ленiнскага раёна, Панямунскi дзiцячы дом i iншыя, мелi кветкi на продаж. Аднак больш за ўсе ўразiў куточак, дзе мела месца выстава вячэрняй школы №1. Бацькi яе навучэнцаў спецыяльна для гасцей и жыхароў горада стварылi... парася, прыгатаванае з бульбы i грыбоў. Настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры гэтай школы Яткоўская Валянцiна Вацлаваўна паведамiла, што такая справа стала добрай традыцыяй бацькоў яе вучняў. Прысутныя мелi магчымасць пасмакаваць дзiўную ежу.
|
|