№ 331 от 10.06.2004 | |
Глядзіце беларускае. І кропка! У сувязi з тым, што Усерасiйская дзяржаўная тэлерадыёкампанiя не набыла правы на трансляцыю матчаў чэмпiянату Еўропы па футболе-2004 на тэрыторыi Беларусi, падчас паказу гэтых матчаў будзе ажыццяўляцца адпаведная замена трансляцый кiнапаказам i праграмамi канала СТБ. Як ужо паведамляў БелаПАН, усе гульнi будуць паказаныя на канале БТ.
У выпадку парушэння гэтых умоў мясцовыя i кабельныя вяшчальнiкi Беларусi, якiя транслююць праграмы тэлеканала «Расiя», будуць прыцягнуты да адказнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi.
Нагадаем, што з 1 студзеня 2004 года тэлекампанiя СТБ валодае эксклюзiўным правам на трансляцыю i распаўсюджванне ў Беларусi праграм тэлеканала «Расiя». Для рэалiзацыi гэтага праекта рашэннем Рэспублiканскай камiсii па тэлебачаннi i радыёвяшчаннi ад 4 снежня 2003 года ЗАТ «Сталiчнае тэлебачанне» на 5 гадоў дадзена права наземнага эфiрнага тэлерадыёвяшчання для арганiзацыi трансляцыi праграм тэлеканала «Расiя» на тэрыторыi Беларусi.
Юлiя ЦЯЛЬЦЕЎСКАЯ
|
|