№ 332 от 17.06.2004 | |
Прымусілі звольніцца Алесь Белакоз, якi стварыў у вёсцы Гудзевiчы лiтаратурна-краязнаўчы музей, больш там не працуе. Яго прымусiлi звольнiцца з пасады дырэктара, якую ён займаў 14 гадоў.
Ён лiчыць, што начальства не задавальнялi ягоныя палiтычныя перакананнi, якiх ён нiколi не хаваў. Алесь Белакоз – вядомая ў Беларусi асоба, знакавая постаць сучаснага Адраджэння. Сёлета яму споўнiцца 76 гадоў. Фармальная падстава для звальнення – пенсiйны век. Новым дырэктарам стала Вольга Клiмуць, якая i дагэтуль працавала ў музеi.
Музей у Гудзевiчах iснуе з 1965 году, i ўвесь час адбываўся пошук новых экспанатаў. Напрыклад, адзiны глёбус з надпiсамi на беларускай мове якраз знаходзiцца ў Гудзевiчах. Калiсцi па iм вывучалi геаграфiю навучэнцы вiленскай Беларускай гiмназii. Наведнiкi музею заўжды маглi пачуць не толькi звесткi пра экспанаты, але i ягоны роздум над беларускiмi лёсамi.
Радыё Свабода
|
|