№ 332 от 17.06.2004  

Грамадства

Быць ці не быць рэгістрацыі?

Усяго 10 недзяржаўных грамадскiх аб’яднанняў нацыянальнага ўзроўню зарэгiстраваны ў Беларусi цягам 2003 года. Было пададзена 1.464 матэрыялы на рэгiстрацыю НГА. Зарэгiстравана ўсяго 94 (6%), у тым лiку 23 - са статусам мiжнародных.

Вёўся ўзмоцнены кантроль за дзейнасцю грамадскiх аб’яднанняў краiны. Праведзена 81 паглыбленая праверка. Вынесена 810 папярэджанняў, што ў 6 (!) разоў больш, чым у 2002 годзе. Судамi лiквiдавана 51 НГА.

Напрыклад, з дзяржаўнага рэестра грамадскiх аб’яднанняў Гродзенскай вобласцi ў мiнулым годзе былi выключаны НГА «Фонд моладзi», «Гродзенская абласная федэрацыя бiльярднага спорту», «Гродзенскi гарадскi цэнтр абароны правоў спажыўцоў», «Земляробства экалагiчнае», Гродзенскi камiтэт «AIESEC» i iнш.

Па стану на 1 студзеня 2004 года ў Беларусi зарэгiстраваны 18 палiтычных партый, 52 рэспублiканскiя прафсаюзы, 2.214 iншых грамадскiх аб’яднанняў.

Паводле www.ngo.by