№ 332 от 17.06.2004  

Грамадства

З рэпарцёрства – да журналістыкі

<<risУ мiнулую нядзелю 19 чалавек атрымалi пасведчаннi «ШМЖ-8». Заняткi былi арганiзаваны ГА «Цэнтр iнфармацыйнай падтрымкi грамадскiх iнiцыятыў «Трэцi сектар» у межах праекта «Адкрытасць. Iнфармаванасць. Дыялог».

Выпускнiкi атрымалi веды, неабходныя рэпарцёрам СМI i прэс-сакратарам НГА. Сярод слухачоў былi прадстаўнiкi не толькi Гродна, але i Зэльвы, Лiды, Слонiма, Смаргонi. Многiя з хлопцаў i дзяўчат наладзiлi сувязi з рэдакцыямi, практыкавалiся ў газетах Гродзеншчыны, падрыхтавалi нумар першай навучальнай газеты. Рарытэт! Некалькi чалавек сёлета будуць паступаць на факультэт журналiстыкi Белдзяржунiверсiтэта.