№ 332 от 17.06.2004  

З гісторыі НГА вобласці

Так было, а так ёсць

«БИ» працягвае публiкацыю допiсаў аб гiсторыi станаўлення НГА вобласцi. Сваiм досведам дзелiцца грамадскi лiдэр, старшыня Ваўкавыскай раённай арганiзацыi грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны» Мiкалай Кавальчук.

Асноўнымi няўрадавымi грамадскiмi яднаннямi Ваўкавыскага рэгiёна напачатку 90-х гадоў былi ТБМ iмя Ф.Скарыны, КПФ «Бацькаўшчына», «Беларускае таварыства iнвалiдаў», раённыя камiтэты Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, БНФ «Адраджэньне». Iншыя з гэтых НГА ўзнiклi на хвалi перабудовы, прычынiлiся да набыцця незалежнасцi Беларусi. Займалiся адраджэннем культуры, мясцовым самакiраваннем, сацыяльнымi праблемамi i г.д.

У Ваўкавыску НГА «Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны» з самага пачатку стала на самастойны шлях i пазбавiлася ўплыву мясцовых уладных структураў. Гэтага не скажаш пра аналагiчныя фармiраваннi ў суседнiх Свiслачы i гарадскiм пасёлку Бераставiца..

Перыядам сапраўднай дзейнасцi грамадскiх яднанняў рэгiёна сталiся 1995-1999 г. У гэты час ствараюцца ГА «Аслона», «Малады Фронт», «Мотаклуб «Ваўкавыск», арганiзацыя апекуноў i дзяцей-сiрат «Надзея», РГА «Харцэрства», Незалежны прафсаюз прадпрымальнiкаў i асоб, працуючых па найме Ваўкавыска i Ваўкавыскага раёна, i iншыя.

У горадзе Свiслач паўстала грамадскае аб’яднанне iмя братоў Калiноўскiх «Наша памяць», а таксама спартыўны клуб «Пагоня-Нарэў», якiя цяпер знаходзяцца ў працэсе рэгiстрацыi.

У 1999 годзе быў створаны каардынацыйны Савет грамадскiх арганiзацый. У 2000 — на базе НГА «Аслона» пры падтрымцы злiквiдаванага летась абласнога грамадскага аб’яднання «Ратуша» узнiк мiнi-рэсурсны цэнтр.

Пiк актыўнасцi НГА ў рэгiёне прыпадае на перыяд 1999-2001 гадоў. Было выказана шмат iнiцыятыў грамадзян. Грамадскiя арганiзацыi спрабавалi вырашаць узнятыя праблемы.

Супраць грамадскiх яднанняў, якiя бралi ўдзел у палiтычных кампанiях, пачаўся моцны ўцiск. Былi праведзены вобыскi, праверкi, PR-кампанii ў СМI. У вынiку актыўнасць НГА знiзiлася. Але, на мой погляд, асноўнай прычынай быў не страх перад, але адсутнасць агульнай пазiцыi дэмакратычных сiл. Для iншых вядомых палiтычных дзеячаў апазiцыi грамадскiя аб’яднаннi з’яўляюцца падручнай зброяй. Аднак пасля кожнай праведзенай акцыi пра ГА яны забываюць да наступнага разу. Тады людзi пачынаюць губляць веру ў сапраўднасць iдэi.

Цi ёсць у няўрадавых грамадскiх яднанняў перспектывы? Вiдавочна, што так. Асаб- лiва ў тых, хто мае вопыт. Iншыя працягнуць сваю непрыкметную дзейнасць. Новыя арганiзацыi блiжэйшым часам наўрад цi будуць створаны. Прычыны гэтаму вядомыя.