№ 334 от 01.07.2004  

Як ветэраны ствараюць музей Васіля Быкава

Па крупiнках, штодня гродзенскiя ветэраны ствараюць музей Васiля Быкава. Арганiзаваў гэтую справу Мiкалай Мельнiкаў, былы выкладчык лiтаратуры ў Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы.

Музей ствараецца ў невялiчкiм памяшканнi офiса ветэранаў вайны, працы i Узброеных сiлаў на вулiцы Савецкай. Дарэчы, ветэраны незаўсёды могуць нават заплацiць за гэтае памяшканне. Яны неаднойчы звярталiся да мясцовых уладаў з тым, каб увекавечыць па-мяць славутага пiсьменнiка, прасiлi пераназваць бульвар Ленiнскага камсамола iмем Быкава, назваць адну з школак, заснаваць штогадовую прэмiю ў галiне лiтаратуры i журналiстыкi, пасмяротна надаць пiсьменнiку званне ганаровага грамадзянiна Гродна. Аднак, улады так i не адклiкнулiся на прапановы ветэранскай арганiзацыi.

Цяпер яны самi носяць у невялiчкае памяшканне плошчай 20 квадратных метраў кнiжкi, падпiсаныя пiсьменнiкам, публiкацыi, здымкi, альбомы, грамафоны, мэблю, падтрымлiваюць перапiску з удавой пiсьменнiка. I так штодня ствараецца музей Васiля Быкава ў Гродне. Дарэчы, ветэранам патрэбна дапамога, як матэрыяльная, так i маральная. Тэлефануйце на нумар 78-42-12, 44-31-98

М.МIКАЛАЙЧЫК