№ 334 от 01.07.2004  

Событие недели

Дружба славян ў Сінькоўцы

Самай заметнай падзеяй мiнулага тыдня стаў Мiжнародны маладзёжны фестываль «Дружба-2004», якi адбыўся ва ўкраiнскiм сяле Сiнькоўка Чарнiгаўскай вобласцi побач з манументам Дружбы народаў на стыку гранiц Украiны, Беларусi i Расii. У iм бралi ўдзел прэзiдэнты трох краiнаў: Леанiд Кучма, Уладзiмiр Пуцiн i Аляксандр Лукашэнка.

Аб дружбе памiж нашымi народамi любiлi казаць, пачынаючы з савецкiх часоў, усе правадыры. А вось продкi такiмi «лозунгамi» не раскiдвалiся. Затое ў нашыя днi гэта тэма час ад часу (па неабходнасцi, зразумела) становiцца актуальнай у розных лiдэраў, як фармальных, так i нефармальных. Зрэшты, што можа быць лепш за дружбу памiж народамi?

Аднак аб чым казалi сучасныя правадыры ў вёсцы Сiнькаўка? Расiйскi прэзiдэнт, да прыкладу, заявiў: «никаким великодержавным шовинистам, никаким националистам не растащить нас по их затхлым психушкам. Есть нечто такое, что нельзя потрогать руками, но оно является очень дорогим и ценным. Эта ценность – в общем культурном и духовном пространстве». Экспрэсiўна, варта адзначыць. Толькi што меў на ўвазе спадар Пуцiн пад «общим культурным и духовным пространством» и «затхлыми психушками», не вельмi зразумела. Магчыма, «общее пространство» гэта руская мова, якая ў нашай краiне гучыць паўсюдна, пачынаючы ад гарадскiх школ i сканчаючы калгаснымi фермамi? А сваю родную мову беларускiя дзецi вывучаюць як факультатыў? Зрэшты, цi гэта павiнна турбаваць расiйскага лiдэра.

Леанiд Кучма заўважыў, што «мы собрались на этом кусочке земли, где пересекаются три государства, три народа, три языка, чтобы еще раз засвидетельствовать общность наших устремлений, приверженность демократическим ценностям, верность заветам наших предков, призывающих всех славян к миру и согласию. Мы, украинцы, гордимся тем, что на протяжении веков Киев был и ныне остается духовной вотчиной для восточного славянства». Ганарыцца – добра. Але чым сёння ганарыцца ўсходнiм славянам, акрамя свайго мiнулага?

Аляксандр Лукашэнка, як не дзiўна, быў найбольш рэалiстычным: «Не дать богатейшей культуре славянской цивилизации зачахнуть под давлением зарубежных суррогатов бездуховности. У нас есть свои эстетические ценности, нравственные идеалы, свои герои. Наши страны устремлены в будущее. Они ищут свое место в мировом сообществе, в котором царит жесткая конкуренция, нивелирующая порой всех глобализация, стремление к однополярности и однообразию». Асаблiва актуальна таго, што датычыць «суррогатов бездуховности» у дачыненнi да каналаў беларускага тэлебачання i радыё. Што датычыць «ценностей, идеалов и героев», то на мiнулым тыднi ў Беларусi адмянiлi дзяржаўную ўзнагароду – медаль Кастуся Калiноўскага, бясспрэчна нацыянальнага героя беларускага народу, якi аддаў за яго волю i незалежнасць сваё маладое жыццё. За дзесяць гадоў кiравання прэзiдэнт Лукашэнка лiчаныя разы выступаў на роднай мове, верагодна, каб «не дать богатейшей славянской культуре зачахнуть».

Зрэшты, адзiн «объединительный» культурны момант на свяце ўсё ж прысутнiчаў. Iнфармацыйныя агенствы паведамлялi, што выпiўку i закуску ў гэты дзень у вёсцы Сiнькоўка можна было набыць як за ўкраiнскiя грыўны, так i за расiйскiя рублi i беларускiя разлiковыя бiлеты. А гэта азначае, што мы яшчэ дружым.

М. КАРНЕВИЧ