№ 338 от 29.07.2004  

Новости

Леванеўскі галадае

На мiнулым тыднi абвясцiў галадоўку кiраўнiк незарэгiстраванага страйкаму прадпрымальнiкаў Валерый Леванеўскi, якi сядзiць у следчым iзалятары турмы ў Гродне. Дагэтуль яго абвiнавачвалi толькi за ўчыненне публiчнай абразы прэзiдэнта Лукашэнкi, а цяпер – i за арганiзацыю несанкцыянаванага мiтынгу з масавымi беспарадкамi. Разам з iм абвiнавачваюць яшчэ трох чалавек.

На першы допыт выклiкалi сына спадара Леванеўскага – Уладзi-мiра i прадпрымальнiцу Наталлю Васiльеву – як актыўных удзельнiкаў мiтынгу, якi адбыўся ў Гродне 1 траўня.

Даваць паказаннi Уладзiмiр Леванеўскi адмовiўся, бо не лiчыць сябе арганiзатарам i ўдзельнiкам тых падзеяў, за якiя яго абвiнавачваюць. Наталля Ва-сiльева патлумачыла следчаму Танкевiчу, што яе i некалькiх прадпрымальнiкаў запрасiў да сябе старшыня гарвыканкаму – абмеркаваць праблемы, якiя турбавалi ўдзельнiкаў мiтынгу.

На мiнулым тыднi была распачата крымiнальная справа аб правядзеннi несанкцыянаванага мiтынгу i грубых парушэннях грамадскага парадку – паводле артыкулу 342 Крымiнальнага кодэксу. Прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу – i да трох гадоў зняволення. Абвiнавачваюць самога Валерыя Леванеўскага, ягонага сына, а таксама Аляксандра i Наталлю Васiльевых.

Радыё Свабода