№ 342 от 26.08.2004  

Пачынаецца працэс над Леванеўскім

Сёння ў Ленiнскiм судзе Гродна павiнен распачацца судовы працэс над Валерыям Леванеўскiм.

Лiдэр незарэгiстраванага страйкама прадпрымальнiкаў утрымлiваецца пад вартай з красавiка 2004 года па абвiнавачванню ў абразе Аляксандра Лукашэнкi. Прадстаўнiкi рабочай групы ААН па адвольных затрыманнях наведалi ў гродзенскай турме Валерыя Леванеўскага. Iнфармацыя аб гэтым з’явiлася на сайце Charter97. В.Леванеўскi больш 10 дзён працягвае галадоўку. Прычына галадоўкi, згодна паведамленням сайта, у парушэннi правоў зняволеных пад вартай, а таксама забарона азнаёмiцца яму з сваёй крымiнальнай справай. Дарэчы, з матэрыяламi крымiнальнай справы В.Леванеўскi знаёмiўся з 2 па 10 жнiўня, але паколькi яна складаецца з 6 тамоў (1600-1700 старонак) i трох вiдэакасет, то зрабiць гэтага не паспеў.

Як паведамляецца на сайце, В.Леванеўскi накiраваў у суд хадайнiцтва аб прыпыненнi ў адносiнах да яго крымiнальнай справы на 9 старонках, а таксама паўторна напiсаў заяву, у якой патрабуе сустрэчы з пракурорам i суддзёй. У адваротным выпадку, галадоўку ён прыпыняць не збiраецца.

Вядома, што суддзёй па справе Леванеўскага прызначаны Д.Демчанка.

М.МIКАЛАЙЧЫК