№ 347 от 30.09.04  

Новости

ТБМ - 15 год

<<risСвяточная вечарына прысвечанная 15-годдзю заснавання Таварыства Беларускай Мовы адбылася ў майстэрнi мастака Дзмiтрыя Iваноўскага. Перад моладдзю i людзьмi сталага веку, якiя сабралiся на вечарыне, выступiлi заснавальнiкi ТБМ, якiя распавялi пра гiсторыю стварэння i станаўлення арганiзацыi а таксама гродзенскiя музыкi i паэты.

У далекiя 80-ыя самай актыўнай часткай арганiзацыi з’яўлялiся нацыянальна-свядомыя журналiсты i выкладчыкi. Дзякуючы намаганнямi актывiстаў ТБМ шматлiкiя дзяржструктуры Гродна перайшлi на беларускую мову, у большасцi школ дысцыплiны пачалi выкладацца па-беларуску. Нават у гарадзенскiх тралейбусах кiроўцы аб’яўлялi прыпынкi на беларускай мове. Кажа прафесар кафедры беларускай культуры Аляксей Пяткевiч: «Падчас працы у ТБМ на пасадзе кiраўнiка Гродзенскай гарадской Рады давялося зведаць многае. На пачатку – усеагульны духоўны ўздым, за тым – адступнiцтва i нават здрада з боку некаторых тых людзей, якiя iшлi побач. Але негледзяы на гэта ўсё, напрыканцы 80-х i пачатку 90-х атрымалася стварыць моцную, уплывовую i нават баявую арганiзацыю.»

Дзмiтрый ЯГОРАЎ