К началу учебного года

Вайна за студэнтаў з доларамі

24 жніўня ў 14.00 студэнты, іхнія бацькі і выкладчыкі Гродзенскага філіяла інстытута сучасных ведаў чакалі двух сталічных чыноўнікаў, каб папрасіць іх не зачыняць інстытут.

Аднак начальства не паявілася. Публіцы (а сабрался чалавек 350) давялося перабрацца ў Дзяржуніверсітэт, дзе нарэшце пашчасціла ўбачыць абодвух сталічнікаў. Адзін з іх катэгарычна заявіў, што Гродзенскі філіял недзяржаўнага Інстытута сучасных ведаў зачынены і больш не існуе. Студэнтам (а іх разам з завочнікамі 1300 чалавек) прапанавана перайсці вучыцца ва універсітэт. Здаецца, някепска. Але, па-першае, першакурснікаў не возьмуць. А па-другое, усе астатнія небеспадстаўна баяцца, што плаціць за вучобу цяпер давядзецца значна больш. У недзяржаўным інстытуце за год трэба было заплаціць у сярэднім 500 USD, а ў Дзяржаўным універсітэце гэтая сума можа павялічыцца да 1000-1200 USD.

Сяргей Максімовіч

Реклама: