У ГРОДНЕ - ЯК НА ПОЎДНI

Раней дзяцей адсылалi на лета ў пiянерскiя лагеры. За амаль 10 год пасля распаду Саюзу становiшча мала змянілася. Большасць школьнікаў адпачывае на лецішчы. Мала хто з бацькоў можа дазволіць сабе адправіць дзяцей на канікулы за мяжу. Пiянерскiя лагеры пераiменавалi ў дзiцячыя аздараўленчыя комплексы.

Зараз у Гродне iснуе 12 такiх комплексаў. Належаць яны буйным прадпрыемствам. Свае"лагеры" маюць АЗОТ, Тонкасуконны камбiнат, Прадзiўна-нiткавае аб'яднанне ды iншыя. Тытунёвая фабрыка не здолела ўтрымаць свой аздараўленчы комплекс. На яго базе плануюць арганiзаваць прафiлакторый для працаўнiкоў фабрыкi, якi будзе фiнансавацца мясцовымi ўладамi. А "лагер" Аблспажыўсаюза ўвогуле прастаяў 8 гадоў, пакуль яго не выкупiлi.Увесь аздараўляльны курс складаецца з таго, што дзецi дыхаюць свежым паветрам i пасiленна харчуюцца. Кормяць 5 разоў на дзень (пяты - гэта кефiр перад сном). Была праведзена вiтамiнiзацыя. Кожны атрымаў распушчальную вiтамiнку, час ад часу давалi бананы i апельсiны. Некалькi разоў былi нават батончыкi MARS, ад якiх усе былi ў захапленнi. У АЗОТаўскай "Купалiнцы" сёлета зрабiлi чатыры змены замест звычайных трох:" Гэтым летам такое надвор'е стаiць, як на Поўднi. Надта шмат жадаючых". Сапраўды, было амаль як у Грэцыi, калi не ўлiчваць, што ў нас няма мора.

Я даведалася, што купацца дзецям у лагеры няма дзе. Таму некалькi разоў на тыдзень iх возяць аўтобусам у басейн. Звычайна ў "лагеры" арганiзоўваюць гурткi - мяккай цацкi, напрыклад. Як i ў савецкiя часы, праводзяцца спаборнiцтвы памiж атрадамi. Самае папулярнае марепрыемства - конкурс "Мiс лагеру". Часам бываюць дыскатэкi. Увесь астатнi час дзецi маюць для сябе. Шмат хто палiць, нават шасцiкласнiкi. "Выхаваннем асаблiва нiхто не займаецца, бо дарослыя таксама прыязджаюць сюды адпачываць".

За пуцёўку ў "Купалiнку" супрацоўнiкi АЗОТа заплацiлi крыху больш за 2 мiльёны. Для астатнiх яна каштуе ў 10 разоў больш - прыкладна $50. Частка пуцёвак, як i раней, размяркоўваецца памiж iншымi прадпрыемствамi.

Т.Базылевiч

Реклама: