№ 353 от 11.11.2004  

Культура

"Бабіна лета" "У майстра"

<<risУ другi панядзелак лiстапада ў гродзенскай галерэе "У майстра" iзноў распачалася новая выстава пад назвай "Бабiна лета".

На гэты раз тут прадстаўлена творчасць наступных мастакоў: Вiкторыi Iл'iной, Сяргея Грыневiча, Аляксандра Сiльвановiча, Валянцiны Шоба i Валерыя Стратовiча. Таксама вы можаце ўбачыць скульптуру Уладзiмiра Панцялеева.

Людзi творчыя сабралiся разам, каб паразважаць на тэму восенi. У кожнага яна розная, але ў кожнага свая. Адзiн бачыць ў ей тое, што есць насамрэч, а другi шукае нешта неверагоднае i незвычайнае. Што атрымлiваецца на самой справе з гэтых пошукаў, адлюстроўваецца на карцiне цi ў скульптуры. Наведвальнiкi галерэi змогуць не толькi ўбачыць палотны майстроў, але i набыць тое, што iм спадабаецца. Блага, часу для гэтага шмат: выстава прадлiцца да канца "залатой" пары.

А ў аўторак, 9 лiстапада, у сталiцы нашага краю рэк i азер – горадзе Мiнску – адбылося адкрыцце персанальнай выставы Валянцiны Шоба, прысвечанай юбiлею мастачкi. Свае творы ў графiке, выкананыя ў змешаннай тэхнiке, гэтая асоба прадстаўляе ў музеi сучаснага мастацтва. "БИ" далучаецца да ўсiх прыемных слоў, якiя, мы спадзяемся, Валянцiна пачула ў дзень свайго персанальнага свята.

Вiкторыя БУЛГАКАВА