№ 354 от 18.11.2004  

Рэдактару «Местной газеты» пагражае разбіральніцтва ў судзе

<<risМiнская друкарня «Плутас» без тлумачэння прычын спынiла друк ваўкавыскай «Местной газеты». Ваўкавыскiя мiлiцыянты абвiнавачваюць рэдактара Андрэя Шантаровiча ў несанкцыянаванай галадоўцы i перадаюць дакументы ў суд.

У сераду пасля месячнага перапынку ў Ваўкавыску павiнен быў з’явiцца чарговы нумар «Местной газеты». Нагадаю, па рашэнню Мiнiстэрства iнфармацыi выхад газеты быў прыпынены на месяц. Аднак у аўторак мiнская друкарня адмовiлася друкаваць чарговы нумар газеты. Андрэй Шантаровiч, рэдактар газеты, патлумачыў, што кiраўнiцтва «Плутаса» адмовiлася тлумачыць яму прычыны прыпыненьня друку, нягледзячы на тое, што памiж рэдакцыяй i друкарняй падпiсана дамова.

У аўторак з самай ранiцы Андрэя Шантаровiча выклiкалi ў мясцовы РАУС. Намеснiк начальнiка аддзела прафiлактыкi Аляксандр Глебаў запатрабаваў ад Шантаровiча тлумачэньняў наконт правядзення несанкцыянавага пiкету, распаўсюджвання ўлётак i пражывання ў горадзе Ваўкавыску без прапiскi. Пад «несанкцыяваным» пiкетам Аляксандр Глебаў меў на ўвазе галадоўку Шантаровiча, якую ён трымаў 20 дзён у знак пратэсту супраць прыпыненьня выхаду ягонай газеты. Шантаровiч патлумачыў, што некалькi разоў звяртаўся ў Ваўкавыскi райвыканкам за дазволам, але не атрымаў нiводнага адказу, таму i стаў галадаць. Да ўлётак, якiя былi развешаны ў горадзе на слупах, патлумачыў, што не мае нiякага дачынення. А што датычыць прапiскi, Андрэй Шантаровiч заявiў, што не жыве ў Ваўкавыску, а толькi прыязджае сюды ў камандыроўку, а таксама дзеля таго, каб наведаць сваю дачку. Аляксандр Глебаў у адказ заявiў, што складзеныя на Шантаровiча пратаколы будуць перададзены ў суд.

Мiхаiл КАРНЕВIЧ