№ 364 от 03.02.2005 | |
Новости Абмежаваць выезд за мяжуЛенiнскi раённы суд Гораднi зьвярнуўся з прадстаўленнем да Упраўленьня унутраных спраў Гарадзенскай вобласьцi з просьбай абмежаваць правы Сяргея Мальчыка, старшынi гарадзкой арганiзацыi партыi БНФ "Адраджэньне", на выезд за межы Беларусi.
Судзьдзя Демчанка, якi падпiсаў прадстаўленне, матывуе сваю просьбу тым, што Сяргей Мальчык не заплацiў штраф дзяржаве ў памеры 1680 тысяч рублёў. У лiстападзе мiнулага года ён быў асуджаны Свiслацкiм раённым судом за ўдзел у акцыi па ўскладаньню кветак да магiлы Вiктара Калiноўскага i помнiка Кастусю Калiноўскаму. На С.Мальчыка быў складзены пратакол аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi за выкарыстаньне незарэгiстраванай сiмволiкi i ўдзел у несанкцыянаваным шэсьцi. Цяпер судзьдзя Дземчанка скардзiцца мiлiцэйскаму начальству, што Мальчык ня мае нiякiх даходаў, маёмасьцi, а таму не прадстаўляецца магчымым выпатрабаваць у яго штраф. У той самы час, пiша судзьдзя, С.Мальчык працягвае выязджаць за межы краiны.
Сяргея Мальчыка, па-першае, абурыла тое, што прадстаўленне судзьдзя даслаў ва Ўпраўленьне унутраных спраў, не папярэдзiўшы яго. А па-другое, Мальчык лiчыць, што за адно i тое ж правапарушэн не яго спрабуюць пакараць двойчы. А гэта недапушчальна нават згодна беларускага заканадаўства.
Мiхал КАРНЕВИЧ
|
|