№ 366 от 03.03.2005 | |
Полезная информация Уступныя іспыты пачынаюцца ў красавікуНарэшце выйшлi канчатковыя, пацверджаныя Мiнiстэрствам адукацыi Правiлы прыёму абiтурыентаў на ўсе формы навучання (дзённую, завочную, вячэрнюю) ва ўстановы Рэспублiкi Беларусь, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi.
Пасля ўнясення некаторых зменаў у тэрмiны здачы ўступных iспытаў абiтурыент мае права падрыхтоўкi дакументаў на дзенную форму атрымання адукацыi ў Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце РБ, Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Беларускi нацыянальны тэхнiчны унiверсiтэт, "Беларускi дзяржаўны эканамiчны унiверсiтэт", Акадэмiю Мiнiстэрства ўнутраных спраў РБ, "Ваенную акадэмiю РБ", "Камандна-iнжынерны iнстытут Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях РБ", "Гомельскi iнжынерны iнстытут Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях РБ", дзе прыем дакументаў праходзiць з 1 па 15 лiпеня; уступныя iспыты – з 17 па 20 лiпеня. У "Беларускую дзяржаўную акадэмiю мастацтваў", "Беларускую дзяржаўную акадэмiю музыкi" прыём дакументаў праводзiцца з 1 па 6 лiпеня; уступныя iспыты – з 7 па 20 лiпеня; залiчэнне адбываецца на месцы па 22 лiпеня; на атрыманне адукацыi на ўмовах аплаты – з 3 па 9 жнiўня. На дзённую форму атрымання адукацыi ў iншыя дзяржаўныя i прыватныя ВНУ прыём дакументаў адбываецца з 1 па 25 лiпеня; уступныя iспыты – з 27 па 31 лiпеня; залiчэнне на месцы, па 2 жнiўня; на ўмовах аплаты на дзённую форму навучання – з 3 па 9 жнiўня.
На завочную i вячэрнюю формы атрымання адукацыi ў дзяржаўныя i прыватныя ВНУ (акрамя ВНУ сельскагаспадарчага профiлю) праводзiцца прыём дакументаў – з 1 па 12 жнiўня; уступныя iспыты – з 14 па 19 жнiўня; залiчэнне (бюджэт)– па 21 жнiўня; на ўмовах аплаты – па 23 жнiўня; ў ВНУ сельскагаспадарчага профiлю прыём дакументаў – з 1 па 30 лiстапада; уступныя iспыты – з 1 па 20 снежня; залiчэнне па 25 снежня.
Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыi трэба падаць асабiста, або па пошце ў прыемную камiсiю ВНУ наступныя дакументы: заяву на iмя рэктара, арыгiнал пасведчання аб закончанай сярэдняй адукацыi, арыгiналы сертыфiкатаў цэнтралiзаванага тэсцiравання, праведзенага ў РБ у бягучым годзе, медыцынскую даведку па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам аховы здароўя РБ, выпiску з працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе), даведку службы занятасцi насельнiцтва (для тых, хто знаходзiцца на яе ўлiку), 6 фотакартак памерам 3x4, копiю пасведчання аб нараджэннi – для асобаў беларускай нацыянальнасцi, якiя з'яўляюцца грамадзянамi замежных дзяржаў i пражываюць на iх тэрыторыi, дакумент, якi пацвярджае вучобу або работу (цi iншае) для тых, хто атрымаў агульную сярэднюю i сярэднюю спецыяльную адукацыю да 2005 года, дакументы, якiя пацвярджаюць права на iльготы, пашпарт або другi дакумент, якi яго замяняе, прад'яўляецца асабiста.
Абiтурыенты здаюць тры ўступныя iспыты: па беларускай цi рускай мове (на выбар) i два iспыты па профiлi спецыяльнасцi. Iспыты праводзяцца ў форме абавязковага цэнтралiзаванага тэсцiравання.
Пры падрыхтоўцы спецыялiстаў па дадатковай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) у ВНУ другiм уступным iспытам па профiлi (напрамку) з'яўляецца прадмет, адпаведны гэтай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi).
Цэнтралiзаванае тэсцiраванне абiтурыент можа прайсцi па жаданню на платнай аснове па ўсiх прадметах уступных iспытаў i на бюджэтнай аснове толькi па двух прадметах уступных iспытаў (абавязковае ЦТ)
Вынiкi Цэнтралiзаванага Тэсцiравання залiчваюцца ў якасцi як выпускных, так i ўступных iспытаў. Калi абiтурыент прайшоў ЦТ па аднаму i таму жа прадмету платна i на бюджэтнай аснове, ен мае права выбару на залiчэнне лепшага вынiку.
Алена КРЫШАЛОВIЧ |
|