№ 367 от 17.03.2005 | |
Распраўляюцца і з "Местной газетой" Па распараджэньнi старшынi Ваўкавыскага райвыканкама Мiхаiла Савельева на тэрыторыi горада i раёна спынены продаж у крамах "Местной газеты" - адзiнага незалежнага выданьня ў раёне.
"Местную газету" i яе рэдактара Андрэя Шантаровiча ўлады дапякаюць ужо некалькi гадоў запар. Сёньня ён быў у выканкаме па пытаньню распаўсюджваньня i вынiк ранейшы - з iм адмаўляюцца гаварыць па справе. Адказ адзiн: у крамах газету прадаваць забаронена. I гэта нягледзячы на тое, што ва ўсiх гарадах Беларусi дазволена. Нагадаю, што ў мiнулым годзе газета была прыпынена на месяц, рэдактар галадаў 20 дзён, за гэта яго асудзiлi. Тым ня менш, яму ўдалося выдаваць газэту надалей: друкаваў яе ў Смаленску. Нядаўна перайшоў у Баранавiцкую друкарню i вось цяпер праблемы з распаўсюджваньнем у крамах. Па словах Шантаровiча, з 1 красавiка зь iм адмаўляецца супрацоўнiчаць "Белсаюздрук" i "Белпошта". 11 i 12 сакавiка ў Ваўкавыску на рынку былi затрыманыя некалькi распаўсюднiкаў выданьня, нягледзячы на тое, што ўсе iх дакументы былi ў парадку.
Мiхал Карневiч, Горадня
|
|