Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

У "ПАГОНІ" АДКЛЮЧАЛІ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦЬ

Раніцай электрык ЖЭСа прыйшлоў у рэдакцыю гродзенскай газеты "Пагоня", адключыў святло і апячатаў лічыльнік. Кампутары і электронная пошта не дзейнічалі цэлы дзень, праца журналістаў была паралізавана. У ЖРЭУ чамусьці вырашылі, што рэдакцыя задаўжала за арэнду памяшкання. Рэдактару-М.Маркевічу нават сказалі, што ў 37-ым годзе за такія справы маглі б увогуле расстраляць, а тут усяго толькі выключылі святло. Некалькі гадзін спатрэбілася рэдактару, каб камунальнікі разабраліся, што з арэнднай платай усё о'кей. У 17 гадзін зноў з'явіўся электрык і даў электраток. Перад тым вакол "Пагоні" адбыўся яшчэ адзін скандал. Адзін "пільны" інспектар райана ўбачыў у гродзенскай школе падшыўку газеты і ўзняў вэрхал на ўвесь горад. Арганізаваць бясплатную падпіску для школ і бібліятэк рэдакцыі дапамог БАЖ. Аднак, як высвятляецца, у бібліятэках і школах маюць права на існаванне толькі дзяржаўныя газеты.

С.МАКСІМОВІЧ

Назад