Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Гродна

І ў нас святкавалі

У абласной бібліятэцы імя Я.Карскага праходзіла традыцыйнае свята беларускага пісьменства і друку. Ізноў былі выставы-прагляды, сустрэчы, гутаркі, дыскусіі, знаёмствы з новымі і старымі беларускімі выданнямі ў якіх распавядаецца пра гістарычны і сучасны шлях беларускай кнігі і пісьменства. У чацвер адбудзецца ўрачыстае закрыццё тыдня вечарынай "Край мой - горад мой". Пачатак у 15.00. Шчыра запрашаем чытачоў у нашу бібліятэку на сустрэчу з лепшымі выданнямі беларускіх пісьменнікаў, чароўным светам друкаванага слова.

Станіслаў Міхальчык, галоўны бібліятэкар ГАНБ імя Я.Карскага

Выратаваныя каштоўнасці

У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі ёсць экспазіцыя пад назвай "Скарбы, вернутыя народу". Тут знаходзяцца самыя цікавыя прадметы, канфіскаваныя апошнім часам супрацоўнікамі УКДБ разам з мытнікамі ў кантрабандыстаў на граніцы. Прыемна, што нарэшце перамагла справядлівасць, і адабраная кантрабанда больш не адпраўляецца ў Маскву, а застаецца ў нас. Сярод новых экспанатаў - чатыры рускія іконы другой паловы ХІХ ст., некалькі выдадзеных да рэвалюцыі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу рэдкіх кніг, у тым ліку - іўдзейскі малітоўнік на нямецкай мове, альбомы з рэдкімі калекцыямі, заходнееўрапейскі і расійскі фарфор і інш. З другіх рэчаў найбольшую каштоўнасць уяўляе 2-кілаграмовае сувенірнае блюда з серабра з уманціраванымі дзевяццю медалямі і кляймом Фабержэ.

Ю.ШАСТАК

Астравец

Спірт, цыгарэты і кампутары

Быццам пчолы мёд, аблюбавалі злодзеі склады Ашмянскай мытні, якія знаходзяцца на аптова-гандлёвай базе спажывецкага райтаварыства. Напачатку адтуль былі скрадзены аўтамабілі са спіртам, затым цыгарэты. Гэтыя гучныя справы і дагэтуль застаюцца нераскрытымі. І вось нядаўна новы падарунак: са складоў бясследна зніклі восем кампутараў, якія ацэнены больш чым у 4 мільярды рублёў. Праваахоўныя органы, вядома, шукаюць злачынцаў.

Японцы зноў на Астравеччыне

У мінулую суботу Астравеччыну наведаў часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі спадар Паннацуі з жонкай. Ягонай мэтай было наведаць радзіму і магілу вядомага беларуса - даследчыка Японіі і першага консула царскай Расіі ў гэтай краіне - Іосіфа Гашкевіча. Падчас наведвання вёскі Малі, дзе нарадзіўся наш славуты зямляк, японскаму госцю паказалі экспазіцыю прысвечаную І.Гашкевічу. Было заўважна, што госць вельмі хваляваўся. Нагадаем, што ў нашай краіне дагэтуль мала вядома імя Іосіфа Гашкевіча. Больш таго, у 80-ыя гады ягоную магілу, дзякуючы дэмакратычным працэсам у СССР, адшукалі менавіта японскія дыпламаты. Наш зямляк, як пазней аказалася, лічыўся чуць ці не героям японскага народу. І гэты народ аб ім ніколі не забываў, чакаючы магчымасці пабываць на яго магіле. Нам, напэўна, калі-небудзь яшчэ давядзецца пазнаёміцца з жыццём гэтага цудоўнага чалавека.

М.ВЯНГРОЎСКІ

Ваўкавыск

Новае можа быць зусім новым

Спецыялістамі Ваўкавыскага завода ліцейнага абсталявання распрацаваны і выраблены ўзоры новай тэхнікі. Сярод іх зернедрабілка да трактара МТЗ, прадуктыўнасць якой складае 0.8 тоны ў гадзіну. Ужо вялікую зацікаўленасць выказалі заказчыкі да новага агрэгата для мыцця аўтамабіляў. А вось прыстасаванне для рэзкі тратуарнай пліткі, распрацаванае ваўкавыскімі спецыялістамі, можа скласці сур'ёзную канкурэнцыю існуючаму абсталяванню. Справа ў тым, што навінка зроблена цалкам па іншай тэхналогіі і можа разрэзваць будаўнічыя матэрыялы таўшчынёю да 100 мм. і даўжынёю больш 400 мм. Спяшайцеся набыць ваўкавыскія навінкі!

З свету па нітцы

Прадпрыемствы і гаспадаркі Ваўкавыскага раёна ўсімі магчымі сродкамі стараюцца дапамагчы будаўніцтву ў раённым цэнтры корпуса новага хірургічнага аддзялення. Так 600 млн. рублёў на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі выдзеліла прадпремства "Краснасельскцэмент", 70 млн. саўгас "Ваўкавыскі" і г.д. Мільярд сабралі, але яшчэ неабходна 2.5 млрд. рублёў.

М.ГАШЫМАЎ

От макета - к дворцу

Польская школа в Волковыске

Теперь это не воздушный замок, а бело-желто-вишневого цвета здание в Волковыске, - польская школа на 198 учащихся. Автор проекта - Александр Быстров. Данная работа принесла ему звание лауреата областного смотра на лучший проект года. Главный инженер проекта - Мария Якимович.

Сложный рельеф с большими перепадами высот подтолкнул Быстрова к оригинальным проектным решениям. Школа двухэтажная , однако благодаря трем террасам она кажется гораздо выше. В плане она шестиугольная. Все помещения формируются вокруг многофункционального пространства - общешкольного форума. Это - и большая рекреация для отдыха в перерывах между занятиями, и информационное поле, и место для театральных представлений и т.д. под большим зенитным фонарем. Внутренние коридоры также освещены фонарями. А центральная лестница связывает входную группу школы с учебными этажами и форумом. От некоторых первоначальных замыслов пришлось отказаться. Это обусловлено финансовыми возможностями заказчика. И поэтому, в частности, в школе не оказалось обсерватории.

А. ИЛЬИН

Ашмяны

Цэны на бензін кусаюцца

Днямі ў Ашмянах адкрылася новая АЗС. Яе ўладальнік - фірма "Аграсакрат". Праўда, мясцовых аўтааматараў гэта не вельмі пара- давала. Запраўляюцца тут у асноўным аўтамабілі з літоўскімі нумарамі, паколькі кошты на бензін для беларусаў практычна недаступныя. Да ўсяго, мясцовы райвыканкам прыняў рашэнне запраўляць аўтамабілі толькі па 20 літраў.

М.ВЯНГРОЎСКІ

Назад