Астравец
Загінула адзіная дачка
Перад уездам у Астравец у мінулую нядзелю здарылася прыкрая аварыя. Шафер "Жыгулёў" не прапусціў на перакрыжаванні дарог УАЗіка і сутыкнуўся з ім. У "Жыгулях", акрамя вадзіцеля, знаходзіліся ягоная жонка, дачка і некалькі пасажыраў. Шасцігадовая Агнешка памерла на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў, яшчэ адзін хлопец знаходзіцца ў рэанімацыі, іншыя пасажыры таксама шпіталізаваны.
М.ВЯНГРОЎСКІ
|