ВаЎкавыск
Цэмент яшчэ ёсць
Спачатку года Гродзенскае міжкалгаснае абласное прадпрыемства па вытворчасці цэменту, якое знаходзіцца ў мястэчку Краснасельск, выпусціла 330 тысяч тон прадукцыі. Цэмент па-ранейшаму карыстаецца попытам. Яго пакупнікі знаходзяцца не толькі на тэрыторыі Беларусі, але ў Прыбалтыцы і Расіі. Прадпрыемства атрымала амаль 170 млн. балансавага прыбытку, праўда, адчувальнымі становяцца праблемы з пастаўкай газа на завод. Пакуль, як сцвярджае кіраўніцтва, пастаўшчыкі, хоць і з нежаданнем, але газ адпускаюць.
М.ГАШЫМАЎ
|