Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Гродно

КАЎБАСНАЕ СВЯТА

У мінулую суботу ў Гродне быў арганізаваны кірмаш "Залатая восень".

Ён праводзіўся ў трох месцах: на Цэнтральным рынку, вуліцы Савецкай і на Грандзічскім рынку.

На вуліцы Савецкай, дзе я праходзіла, тлуміліся людзі. Каля імправізаваных прылаўкаў з прадуктамі, як у былыя савецкія часы, выраслі даўжэзныя чэргі. Яны перасоўваліся з боку ў бок, каб вызваліць дарогу грузавікам. Прадавалі якасную каўбасу, якая даўно ўжо знікла з крамаў, свежыя булкі ды пірагі. У палатцы, што выставіў рэстаран "Беласток", прапаноўвалі нават фаршыраваныя перчыкі, а ля пельменнай гандлявалі шашлыкамі.

Асабліва папулярнай была палатка гродзенскага мясакамбінату. Тут ажно дзве чаргі стаялі за шынкамі, каўбасамі і паштэтам. Некаторыя гродзенцы паспелі нават з'ездзіць дадому за вялікімі падарожнымі торбамі. Стоячы ў чарзе, яны з асалодаю абмяркоўвалі, якія вырабы і па колькі грамаў яны купяць. Усё прадавалі вельмі танна. Кілаграм добрай шынкі, напрыклад, каштаваў каля 1.5 мільёна. Нечакана палатку пачалі разбіраць проста на вачах у пакупнікоў. З грузавіка, што стаяў побач, вылез нейкі мужчына і паведаміў: "Товарищи! Торговля заканчивается в 15 часов!" Уражаныя гродзенцы пачалі абурацца. Аказалася, што гэты час вызначыў выканкам, з будынку якога працягнулі электрычны шнур, каб падключыць касавыя апараты.

Пад канец кірмашу прадаўшчыцы даставалі маленькія фотаапараты і прасілі грузчыкаў сфатаграфаваць іх ля прылаўку.

Т.Базылевіч

Назад