Ваўкавыск
Мы радыя...
Працяглы час жыхары вёскі Альшымава Ваўкавыскага раёна былі цалкам адарваны ад знешняга свету.
Радыёкропка, практычна адзіны доступ да інфармацыі, у дамах не працавала, да таго, як выявілася, не ў кожным доме ёсць тэлевізар. Справу паправіў раённы вузел электрасувязі, падвёўшы ў дамы радыёкропку. Трэба было бачыць шчаслівыя твары вяскоўцаў і чуць, як яны былі ўдзячныя кіраўніку вузла электрасувязі, за чалавечыя адносіны да іх праблемаў. Вядома, добра, што ў нас ёсць нармальныя кіраўнікі на раённым узроўні, але як быць з тым, што напрыканцы дваццатага стагоддзя не кожны ў нашай краіне мае тэлевізар і, як дзіця, радуецца ўстаноўцы радыёкропкі ў сваёй хаце.
М.ГАШЫМАЎ
|