Ліда
Наша шкло па-ранейшаму на ўзроўні
Бярозаўскія шкловары з Лідскага раёна прынялі ўдзел у адным з самых прэстыжных еўрапейскіх кірмашоў, які штогод адбываецца ў Франкфурце на Майне.
Гэтым разам больш дваццаці заходніх кампаньёнаў выказалі цікавасць да беларускага шкла. Магчыма, што ў бліжэйшы час будуць падпісаны і канкрэтныя кантракты на пастаўку прадукцыі з Бярозаўкі. Дарэчы, да канца года завод ужо мае заказаў на 500 тысяч даляраў ЗША і звыш 300 тысяч нямецкіх марак.
Т.ЧАРНАВУС
|