Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Прааналізаваны першыя крокі

З 3 па 5 кастрычніка ў Варшаве прайшла канферэнцыя "Партнерства ў рэформах: урокі для наступнага дзясяцігоддзя". У ей прынялі ўдзел дзяржаўныя і грамадскія дзеячы з 25 краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Напярэдадні 10 - й гадавіны падзення Бярлінскай сцяны дэлегаты з посткамуністычных дзяржаваў падвялі вынікі зменаў у палітыцы і эканоміцы ў гэтай частцы Еўропы і Азіі, прааналізавалі першыя крокі пераходу ад таталітарызму да рынкавай дэмакратыі. Былі абмеркаваны праблемы партнёрства ўрада і недзяржаўных арганізацыяў ў правядзенні дэмакратычных рэформаў, дэцэнтралізацыі выканаўчай улады, развіццё незалежнай прэсы, прадпрымальніцтва і інвестыцый, беспрацоўя і сацыяльнай палітыкі.

На канферэнцыі выступілі з дакладамі прэм'ер міністр Польшы Ежы Бузэк, першая ледзі ЗША Хілары Клінтан, Прэзідэнт Балгарыі Петр Стаянаў,экс - сакратар ЦК КПСС Аляксандр Якаўлеў, аўтар польскіх эканамічных рэформаў міністр Лешак Бальцэровіч, іншыя палітыкі і эксперты.

Беларусь аказалася адзінай дзяржавай, у складзе дэлегацыі якой не было прадстаўнікоў улады. У дыскусіях ад нашай краіны прынялі ўдзел прэзідэнт Саюзу прадпрымальнікаў і арэндатараў Таццяна Быкава, віцэ- прэзідэнт Інстытута прыватызацыі і кіравання Павел Данейка, прэзідэнт цэнтра стратэгічных ініцыятываў Леанід Заіка, намеснік дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэя Уладзімір Колас, рэктар Міжнароднага інстытуту імя А. Сахарава Аляксандр Мілюцін, дырэктар Інстытута радыяцыйнай медыцыны Уладзімір Астапенка і старшыня Гарадзенскага абласнога грамадскага аб'яднання "Ратуша" Аляксандр Мілінкевіч.

Ул. інф.

Назад