Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Гісторыя и культура

Ваколіцы Гродна

Працяг, пачатак у №№29, 31, 33, 38)

БЕРЖАЛАТЫ

Вёска ў Гожскім сельскім савеце Гродзенскага раёна. Назва, напэўна балцкая, якая на думку У.Трубачова азначае "бярозавая багна". Першы ўспамін пра вёску, які вядомы аўтару, ў 1613 годзе, калі ў вясковай карчме адбылася бойка і быў забіта шляхціц з Ваўкавыску Алендскі. Гэта азначае, што вёска ў ХУІ ст. была прыватнай і не была перапісана ў валочнай памеры. З другога боку, вёска не пазначана на мапе гарадзенскай эканоміі 1781 года, а ні як каралеўская, а ні як прыватная. Гэта, на думку аўтара, азначае, што вёска Бержалаты адыйшла ў пачатку ХУІІІ ст. пад юрысдыкцыю каталіцкага кляштара ў Пераломе. Блізкая ад Бержалат вёска Пералом вядома з ХІІІ ст. як невялікі замак на шляху ўздоўж правага берага Нёмана да Гродна. Таму, "шведскія могілкі", апісаныя З.Глогерам у ваколіцы в.Бержалаты, дзе быў знойдзены крыжацкая баявая сякера, маглі быць звязаны, як найменш, з двума паходамі крыжакоў на Гарадню праз Пералом. На мапе расійскага генштабу з 1889 года вёска Бержалаты пазначана як прыватнае ўладанне.

БЕРШТЫ

Вёска (некалі мястэчка), цэнтр сельскага Савета Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. На думку Жучкевіча і Тапаркова, назва балцкая ад кораня "Berzas" - бяроза. На думку аўтара, яна азначае "прытулак" ад старажытнабалтскага "barstonas".

Вёска, напэўна, існавала ў ХІІІ ст. паводле недрукаваных дадзеных археалагічных даследаванняў Юзэфа Ядкоўскага. Ён жа ўпершыню пазначыў на дакладнай мапе стаянку неаліту каля берштанскага возера. У савецкія часы яе месцазнаходжанне ўдакладніў М.Чарняўскі. На думку аўтара, у ХІІІ ст. у Берштах знаходзіўся двор гарадзенскіх князёў, які выкарыстоўваўся ў мэтах палявання. Адтуль і "прытулак", згаданы вышэй.

Агульна вядома, што Бершты каля 1496 года былі асочніцкай (вольныя сяляне, якія абслугоўвалі княскія паляванні і ахоўвалі казённыя пушчы) вялікакняскай вёскай у Азёрскай (Берштанскай) пушчы. Там жа меўся і невялікі драўляны вялікакняскі двор ў якім вялікія літоўскія князі спыняліся падчас паляванняў. Беларускія геолагі з АН у Мінску ў канцы 80-х гадоў звязаліся са мною пасля артыкула у "Гродненской правде" пра лёс "сапраўднага Салацкага возера", якое знікла ў ХІХ ст. Справа для мяне, гуманітарыя, была дзіўная - як аказалася сваім артыкулам пра тое, як знікла ў ХІХ ст. цэлае возера каля ст.Парэчча, я пацвердзіў гіпотэзу мінскіх навукоўцаў "пра працяглы характар паледніковых сістэмаў у сучасны геалагічны перыяд". З таго, што я зразумеў з іх тлумачэнняў - ад ракі Котра да сённяшняй чыгункі на Вільню у ХІІ-ХУІ ст. у вогуле не мог ні прайсці, ні праехаць чалавек, апрача часоў летняй засухі - такія некалі былі непраходныя багны. З архіўных крыніц гэта натуральная граніца паміж Рудніцкай і Азёрскаскай пушчамі ў ХІІ-ХУІ стст. - вёска Салацце і вёска Ліхачы стаялі недалёка, а ніякай дарогі паміж імі не было (трэба было ехаць праз Гожу). Згодна з тэорыяй мінскіх геолагаў становіцца зразумела, што "найкарацейшы шлях не самы хуткі". У гэтых непралазных багнах каля Берштаў хавалася ў даўнія часы шмат ласёў, дзікіх кабаноў. У дубравах і ў пойме Котры вадзіліся туры і зубры. Вось гэтую дзікую жывёлу і ахоўвалі жыхары вёскі Бершты - "асочнікі". А пад час вялікакняскіх, а потым каралеўскіх паляванняў яны мелі абавязак "хадзіць у загонку звярыны разам з жонкамі і малымі дзецьмі". У 1560 годзе ў Берштах, апрача каралеўскага драўлянага двара ( на нашаю думку ён быў каля сучаснай смалакурні), знаходзілася шэсць вуліцаў і рыначная плошча. Мы ведаем дзве назвы вуліц таго часу: Навадворская і Рудская. Хутчэй за ўсё на Рынку стаяла драўляная праваслаўная царква, інвентар якой з 1499 года,і ў канцы ХІХ ст. захоўваўся ў архівах Вільні. Здаецца, што сённяшняя праваслаўная царква, пабудаваная ў 1842 годзе, стаіць на месцы старажытнай царквы 1499 года.

Мястэчка ў ХУІІ ст. заняпала, яго цалкам спалілі казакі маскоўскага войска

І.ТРУСАЎ, гісторык

Назад