Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Цуд у Белавежы

Па мястэчку Белавежа, што ў цэнтры Белавежскай пушчы (на польскім баку), пайшлі чуткі, што ў палацавым парку здарыўся цуд, і яго можна пабачыць сваімі вачыма. Цудам неўзабаве пачалі цікавіцца турысты і экскурсанты, якія тлумна праязджаюць наведаць славутую пушчу. Улетку пра незвычайную з'яву ў Белавежы пачала пісаць прэса. А што ж гэткае той "цуд"? У Палацавым парку, побач з прыродазнаўчым музеем, расце 16 векавых дубоў. На адным у 1988 годзе адрэзалі ўсохшую галіну. І на гэтым месцы з'явіўся… вобраз людской галавы. Галаву найлепш відаць, калі стаяць на алеі. Выразна рысуюцца дэталі - валасы, вочы, вусны. Відаць таксама верхняя частка плячэй. У ёй жа зблізку Пётр Дваркоўскі, псальміст беларускай праваслаўнай царквы, углядзеў шматлікія людскія постаці. Натоўп выклікае ўраджанне, быццам быў перепалоханы, чагосці баяўся. Сама постаць спадару Пятру нагадвае Ікону архангела Гаўрылы, якую ён часта бачыць у магільнікавай царкоўцы. Нехта з часам выкрыў, што дуб вылучае энергію. Яе выразна адчуваеш адпаведна накіраванымі пальцамі рук. Але на гэтым сенсацыі, звязаныя з дубам, не вычэрпваюцца. Вось калі мы з сябрам ужо спасавалі, спадарыня Вера Гвай, якая працуе непадалёку ў гасцініцы "Іва", паведаміла нам, што ля дрэва ў час савецка-польскай вайны ў 1920 годзе жаўнеры Пілсудскага растралялі 12 бальшавікоў. У іх ліку знаходзілася жанчына-камісар. Быццам астанкі іх захавалі ля таго дрэва. Цікава, што калі прыглядзецца да кары дуба, то можна ўбачыць дзіркі, нібыта ад вінтовачных куляў. Гэтую інфармацыю трэба было б абавязкова праверыць. Ды хто гэта зробіць, асабліва ў такі неспрыяльны для ўсіх нас час? Спадарыня Вера задумваецца: можа ўсе гэтыя з'явы, спалучаныя з дубам, - вынік таго, што душы расстраляных дамагаюцца хрысціянскага пахавання?

Ю.Шостак

Назад