Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

"РАЗДАВІМ ФАШЫСЦКУЮ ГАДЗІНУ"

Пад такой назвай адбыўся ў Мінску трэці антыфашысцкі фестываль. У такі час як наш, гэты фестываль вельмі актуальны: РНЕ разгортвае сваю дзейнасць усё шырэй, юных нацы-скінхэдаў становіцца ўсё больш, і ўсялякае супраціўленне фашызму патрэбнае нам як паветра. Калі не будзе праводзіцца такіх акцый, нашая краіна мае рэальны шанец захварэць карычневай чумой. Давіць фашысцкую гадзіну на гэты раз спрабавалі тры мінскіх гурты і па аднаму з Санкт-Пецярбургу і Гродна. Распачаў фестываль гурт "ПРАВАКАЦЫЯ". Ён граў класічны панк у лепшых традыцыях "ЗВУКОВ МУ" і "ДК". Аднак яшчэ не разагрэтыя гледачы амаль што не паддаліся на "ПРАВАКАЦЫЮ". За імі выступіла мінская каманда "СОНЦА МАО". Хлопцы гралі нешта накшталт "BIOHAZARD". Ім удалося завясці публіку на ўсе 100 працэнтаў і наступным гуртам трэба было толькі выступаць. "HATE TO STATE" - ужо даволі вядомы гурт на Беларусі - выступаў трэцім. Гледачы жыва рэагавалі як на каментарыі Мао пра фашызм, армію, дзяржаву, так і на ягоныя песні. Пасля з'явіўся гурт "БОНДИНСКИЙ". Саксафон надаваў песням незвычайнасць. Саліст прывітаў усіх па-беларуску і заспяваў пра дысцыпліну і грошы. Весела, добра, а галоўнае - арыгінальна.Ну, і нарэшце, на сцэну выйшла вядомая гродзенская каманда "DEVATION". Фаны ўвесь час выкрыквалі: "Таталітарызм ня пройдзе!", "... вам!", "Сустрэнемся на барыкадах!". Але, як звычайна, гурту не далі скончыць свой выступ. Недзе пасля 6-й песні гукааператары збілі гук, і канцэрт закончыўся.Ні міліцыя, ні скінхэдлы не з'явіліся.

Міхась Неруш, МІнА

Назад