Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

саюз! саюз... саюз?

“Нямы” сход у Гродзенскiм унiверсiтэце

У мінулым нумары "БИ" паведамляла аб тым, як адбываўся сход працоўнага калектыву прадзільнай фабрыкі Гродзенскага тонкасуконнага камбіната па пытанню абмеркавання праекта дагавора аб саюзнай дзяржаве паміж Беларуссю і Расіяй. З больш чым двухсот прысутных за саюз выказалася толькі восем чалавек, шэсць устрымаліся, а астатняя частка калектыва прагаласавала супраць. 28 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце адбыўся сход працоўнага калектыву па гэтаму ж пытанню. Абмеркаванне дагавора распачаў ст.выкладчык кафедры сусветнай гісторыі факультэта гісторыі і культуры В.Крывашчокі. Каля трыццаці хвілін цягнулася прамова В.Крывашчокага, які папярэджваў прысутных аб тым, што паўсюдна "враги", "заговоры", "образование на Западе страшных компаний по стягиванию интеллектуальных сил". Пагрозу выкладчык гістфака бачыць і ў заходняй цывілізацыі, і ў матэрыяльным дабрабыце. М.Марцён, дацэнт факультэта гісторыі і культуры, абгрунтавала сваю пазіцыю падтрымкі дагавора тым, што "нам бы тоже хотелось прикоснуться к российским богатствам". А прафесара В.Чарапіцу папросту нельга не працытаваць, ён пераплюнуў усіх сваіх калегаў: "Последнее слово останется за народом, который может ещё и читать не умеет, есть такие. Но я верю в свой народ". Арганізатары працоўнага сходу паклапаціліся аб тым, каб выступоўцы прадстаўлялі ўсе сферы дзейнасці ва ўніверсітэце. На трыбуну ўзабраўся нават камендант аднаго з універсітэцкіх інтэрнатаў нехта Карчагін. Ён лічыць, што дагавор увогуле не падлягае абмеркаванню: "Я вот тут послушал мнения с точки зрения "наушного", но зачем обсуждать, надо принять или не принять. От всего хозколлектива - договору быть". І толькі два выкладчыкі з фізікатэхнічнага факультэта, дацэнт А.Мілінкевіч і Аскірка, яўна адрозніваліся ад добра падрыхтаваных выступоўцаў. А. Мілінкевіч гаварыў не "о несметных ресурсах России", а прыводзіў факты рэальнага стану эканомікі, палітыкі Расіі, падкрэсліў несупадзенне геапалітычных інтарэсаў Расіі і Беларусі і ўсе тыя наступствы і "прелести", якія атрымае Беларусь у выпадку падпісання дагавора. Мілінкевіч звярнуўся да прысутных у зале жанчын, каб яны добра падумалі аб лёсе сваіх дзяцей, якія пойдуць служыць у чужую армію і абараняць іншую краіну. "Вы, спадарыні Марцён, Прудко, можа быць і абароніце сваіх дзяцей ад Расійскай арміі. А вось дзеці ўсяго гаспадарчага калектыва на чале з карчагінцамі будуць чарговымі расійскімі героямі. І можа народзіцца яшчэ адзін пісьменнік Астроўскі, які напіша аб гэтых подзвігах кнігу". Усё ж, як цікава паўтараецца наша гісторыя і ў выглядзе якога фарсу... Папросту ўзгадаліся словы польскага пісьменніка У. Рэйманта у рамане "Апошні сейм Рэчы Паспалітай", які быў напісаны аб падзеях у нашым горадзе. Гістарычныя аналогіі самі напрошваюцца. Вось што пісаў пісьменнік: "Но не дрогнули сердца людей, погрязших в страхе, низости, человеческой подлости. Договор был принят большинством голосов". Праўда, рускі пасол Рэпнін, які ўзяўся праводзіць паседжанне Сейма, тройчы запытаўся ці згодны паслы Сейму на падзел дзяржавы. Дзвесце гадоў таму паслам далі хоць фармальную магчымасць выбару. І хоць гэта пад дуламі рускіх рэкрутаў выглядала ў выглядзе фарсу, але было. Цяпер жа дэлегатаў працоўнага калектыву Гродзенскага універсітэта, а іх было 85 чалавек, беларускі гісторык Іван Крэнь пазбавіў права нават прагаласаваць. Старшыня сходу, дэкан, прафесар факультэта гісторыі і культуры ён канстатаваў пратакол: "Всего было 14 выступающих. Из них 11 "за", 2 - "против", 1 - "воздержался". Протокол будет передан в соответсвующие инстанции". Хочацца верыць, што гісторыя паўтараецца толькі ў выглядзе фарса. І смешна выглядаюць на гэтым фоне пажаданні В.Крывашчокага: "Желаю встретить Новый год беларускому народу в тесном Союзе с Россией". Толькі беларускі народ можа пажадаць вам усім, шаноўныя адабральнікі дагавора, удвая больш: каб вы і вашы дзеці запісаліся дабравольна ў Расійскую армію, такім чынам выказалі сваю любоў да Расіі. Зрэшты, беларускі народ можа пажадаць спадару Крывашчокаму паехаць ў расійскую глыбінку, дзе-небудзь у Сібір, і напрамую "прикоснуться" да расійскіх багаццяў, каб сустрэць там Новы год. Але навошта чакаць саюза, можна купіць білет і ехаць. Толькі наўрадці ўсіх гэтых ратадзеяў заставіш гэта зрабіць нават пад прымусам. Гэта пра іх напісана казка Андэрсана "Каралеўства крывых люстэркаў", дзе пачвара ў люстэрцы выглядае прыгажуняй і наадварот.

В.КАЛАСОЎСКІ

Назад