Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Татары ў г?сторы? Беларус?

Заканчэнне. Пачатак у № № 42, 44

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай татарскія палкі знаходзіліся ў складзе рускай арміі. Першы Літоўска-татарскі полк быў сфарміраваны пры Паўле І у 1797 годзе. Камандзірам палка быў прызначаны палкоўнік Якуб Мустафавіч Бараноўскі. Пазней полк называўся "уланскім" і ўдзельнічаў у швейцарскіх і прускіх паходах 1799-1806 гадоў. У грозным 1812 полк знаходзіўся ў складзе трэцяй арміі генерала Тармасава і перакрываў шлях французам на поўдзень і Украіну. За перамогу над французамі пад Кобрынам 15 ліпеня шмат хто з камандзіраў палка атрымалі ўзнагароды. Татарскі ўланскі полк быў адзначаны і падчас паходаў 1813-14 г.г. На татарскіх могілках у Даўбушчыках побач са Смаргонню ёсць надмагільны помнік з надпісам на рускай мове: "Здесь покоится прах Ивана Даниловича Заблоцкого, ротмистра Татарского уланского полка, удостоившегося получить в сражении под Кульмом крест св.Георгия с рук Его Величества Государя Императора Александра".

Шмат татараў садзей-нічалі паўстанцам 1863-1864 гадоў пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага і В.Урублеўскага, хаця і не мелі сваіх баявых атрадаў. Напрыклад, Адам Туган-Бараноўскі тайна перавозіў зброю для паўстанцаў з Прусіі, арганізаваў збор сродкаў сярод мясцовых памешчыкаў, кіраваў нацыянальнай жандармерыяй у Марыянпольскім, Ваўкавыскім, Кальварыйскім паветах. Другі Туган-Бараноўскі, былы капітан рускай арміі, быў у ліку тых, хто дзейнічаў у раёне Навагрудка.

У гады першай Сусветнай вайны літоўскія татары прымалі ўдзел у фарміраванні мусульманскага корпуса. Камандаваў корпусам энергічны генерал-лейтэнант Мацей Сулькевіч родам з-пад Ліды. Артылерыяй корпуса камандаваў яго сапляменнік генерал Аляксандр Малькоўскі. Начальнікам штаба быў таксама татарын - Юзаф Базарэвіч. У цэлым у гады першай Сусветнай вайны ў рускай арміі знаходзілася на службе 18 літоўскіх татараў-генералаў. Пал- коўнікаў, старэйшых і малодшых афіцэраў налічвалася сотні. У 1918 годзе пры іх актыўным удзеле быў сфарміраваны урад Крыма. Прэм'ер-міністрам стаў Мацей Сулькевіч. Высокія пасады ва ўрадзе займалі таксама літоўскія татары.

Што датычыць духоўнасці літоўскіх татараў, то яны захаваліся як самастойная этнічная група пад назвай "татары", перш за, ўсё дзякуючы мусульманскай веры, хаця і згубілі татарскую мову. У ХУІІ ст. яны цярпелі даволі моцны ўціск з боку каталіцызма, ім забаранялі будаваць мячэці. Тады шмат татараў ад'ехала ў Турцыю альбо прыняло хрысціянства, што прывяло да змяншэння колькасці татараў. Толькі Канстытуцыя 1766 года дазволіла ім рамантаваць старыя і будаваць новыя мячэці. Да 1795 года на землях Беларусі і Літвы знаходзілася 23 мячэці і 65 малебных дамоў. Самымі старажытнымі лічацца мячэці ў Нікрашчунцах пад Лідай (1415г.), у Лоўчыцах пад Навагрудкам (1420г.). Да пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала больш 20 храмаў. Акрамя названых вышэй, мячэці былі ў Навагрудку, Слоніме, Ляхавічах, Капылі, Мядзелі, Асмолаве пад Навагрудкам і г.д. На сягонняшні дзень захаваліся толькі чатыры мячэці і ўсе на Гродзеншчыне. З іх у лепшым стане захавалася дзейнічаючая мячэць у Іўі. Дарэчы, яна пабудавана ў 1812 годзе на ўласныя сродкі польскай графіні-каталічкі Эльфрыды Аўгустаўны Замойскай у гонар павагі да мясцовых татараў за іх чэснасць, адданасць і прыстойнасць. З тых часоў вось ужо больш чым сто гадоў, па пятніцах благадарныя прыхажане-мусульмане здзяйсняюць намаз (дога-малітву) за ўпакой душы пані Замойскай. За апошнія два гады адноўлена мячэць у Навагрудку. Апошняй была разбурана Саборная мячэць у Мінску у 60-я гады. Выконвалі ўстаноўку М.Хрушчова: "В коммунизм - без попов, ксензов, равинов и мулл". Такім самым чынам былі ліквідаваны і могілкі.

Згодна з перапісам 1989 года на тэрыторыі Беларусі пражывала 12436 татараў. Але гэта толькі тыя, хто свядома адносіць сябе да гэтай народнасці. Большасць Якубоўскіх, Александровічаў, Багдановічаў і Багданкевічаў, Наркевічаў і Радкевічаў, Асмалоўскіх, Карамазавых, Базарэвічаў і Мурзевічаў нават не падазраюць, што ў іх жылах цячэ татарская кроў.

Нараўне з казанскімі татарамі беларускія заўсёды лічыліся высокаадукаванымі людзьмі. На працягу стагоддзяў, страціўшы мову, яны карысталіся старабеларускай, выкарыстоўвачы пры гэтым на пісьме арабскую бязь. Дзякуючы вучоным татарам захавалася шмат помнікаў беларускай гісторыі і культуры.

Гады сталінскіх рэпрэсій не абыйшлі бокам і беларускіх татараў. Шмат з іх, хто жыў у Заходняй Беларусі, баючыся, што іх спасцігне доля крымскіх татараў, эмігравалі ў ЗША, Аўстралію, Заходнюю Еўропу.

Сёння найбольш кампактна татары ў Беларусі пражываюць у Іўі, Навагрудку, Слоніме, Астрыне. Акрамя так званых карэнных татараў, ёсць татары, якія апынуліся ў Беларусі ў выніку міграцыі ў савецкі перыяд. У Мінску пры Цэнтры нацыянальных культур створана "Згуртаванне татараў-мусульман Беларусі Аль-Кітап". У Гродне функцыянуе грамадскае аб'яднанне татараў горада. Мэтай аб'яднання з'яўляецца адраджэнне мовы, культуры, звычаяў, удзел у фестывалях нацыянальных культур, сумеснае правядзенне нацыянальных святаў.

С.ГАРДАНАЎ

Назад