Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

гісторыя

Дзейнасць каталіцкіх таварыстваў у Гарадзенскай губерніі (др.пал ХІХ ст. - пач ХХ ст.)

У ходзе падаўлення паўстання 1863-1864 г.г. М.Мураўёвым былі сфарміраваны задачы і распрацаваны канкрэтныя меры па татальнай русіфікацыі краю. Адмаўляючы, як і раней, у існаванні беларускаму этнасу, яго мове і культуры, царскі ўрад і мясцовыя адміністаратары ў 60-ыя гады рэзка ўзмацнілі ідэалагічную апрацоўку беларускага насельніцтва праз царкву.

Менавіта з гэтым звязана шырокае распаўсюджванне праваслаўных таварыстваў у заходніх губерніях. Найбольш значную культурна-асветніцкую дзейнасць у XIX-XX ст. вялі Гродзенскае Сафійскае таварыства (заснавана ў 1867 годзе), Брэсцкае Нікалаеўскае (1867), Ваўкавыскае Петрапалаўскае (1866), Беластоцкае Прысвятой Багародзіцы "Всех Скорбящих Радате" (1890) і інш.

Дзейнасць гэтых таварыстваў у навуковай гістараграфіі з'яўляецца больш-меньш даследаванай. А вось, што ж мы ведаем пра дзейнасць каталіцкіх таварыстваў у гэтым жа рэгіёне - адкажа не кожны. Мы разгледзім дзейнасць трох таварыстваў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай губерніі: Таварыства Тэрціароўці "братчыкаў" (як іх называлі мясцовыя ўлады), Рыма-каталіцкае таварыства "Трезвость", Таварыства дзевы Марыі царыцы Польскай.

Першае таварыства, якое распачало сваю дзейнасць на тэрыторыі Гродзенскай губерніі, было таварыства дзевы Марыі царыцы Польскай (1850). Яно актыўна займалася прапагандай каталіцызму сярод насельніцтва, выкарыстоўваючы пераважна вусны метад прапаганды: праз размовы святароў. Але дзіўнай выдавалася гэта размова, паколькі ўсе ўдзельнікі таварыства падбухторвалі мясцовае насельніцтва змагацца за сваю веру шляхам актыўнай узброеннай барацьбы. Гэта не магло не выклікаць падозранасці у мясцовых уладаў. Пачалося тайнае следства, у ходзе якога было вызначана, што гэта зусім не рэлігіёзнае таварыства. У якасці доказу можна прывесці словы следчай справы: "в княжестве Познаньском было организованно политическое общество под названием Гласная лига, цель его - действовать во всех провинциях, входивших в состав прежней Польши и приготовлять умы к общему восстанию при первом же случае. И чтобы ввести в заблуждение правительство, которое стало обращать внимание, публично объявило о своем уничтожении; между тем начальники и учредители сей Лиги составили другое общество, т.зв. "Общество девы Марии, царицы Польской", с тем чтобы избавиться от полицейских преследований, ибо закон допускает всякое общество, объявляющее религиозную цель. Эта новая Лига состояла с революционными комитетами во Франции и недавно прислала для членов ее из Парижа большое количество людей, часть которых разослано и в западные губернии Российской империи.".

Даведаўшыся пра гэта, дзеянні царскага ўрада сталі канкрэтнымі і рашучымі: усіх удзельнікаў таварыства пасадзілі ў турму, а тых, хто меў з імі справу, яшчэ доўга цягалі па судам.

Гэтыя рашучыя меры цвяроза паўплывалі на астатнія таварыствы, таму з'яўленне іх зноў адносіцца толькі да пач. XX ст., а менавіта ў 1898 годзе.

У гэтым годзе ўзгадваецца "Таварыства Тэрціараў", ці "братчыкаў". Мэтай іх было "в среде католиков религиозности и приверженности к костелу". У якасці прапаганды імі выкарыстоўваліся кнігі маральнага і гістарычнага зместу. Вось што гаворыць пра дзейнасць таварыства сам гродзенскі губернатор: "Знакомясь с теми неблагоприятными условиями вверенного мне края, которые служат тормозом для правильной, в русском духе его жизни, я не мог не заметить, что нередко проходящая на религиозной почве, вредная с государственной точки зрения деятельность обязана своим возникновением так называемым "братчикам", находящимся при каждом из костелов.

Будучи верными слугами ксендзов, "братчики" являются проводниками в среду прихожан взглядов ксендзов на те или другие факты нашей общественной жизни. Роль "братчиков" тесно ограничивается только своим приходом и собрание их не есть какое-либо правильно организованное, которое строго воспрещено, а только небольшой кружок избранных ксендзом доверенных ему лиц. Открыто для всех они прилежно несут свои обязанности: прислуживают ксендзу при богослужении, участвуют в крестных ходах и т.п., но зато тайно они исполняют все нелегальные распоряжения ксендзов, касающихся как разных денежных сборов с прихожан, так ровно противодействующим мероприятиям правительства.

В последнее время, было даже обнаружено, что братчики по наговорам ксендзов, воспрещали крестьянам посылать детей в народные училища, в следствии чего контингент учащихся в них уменьшился, возбуждали прихожан против лиц, навлекших на себя недовольство ксендзов." Далей ён прасіў віленскага генерал-губернатара ўстанавіць нагляд за дзейнасцю "братчыкаў" і ксяндзоў з боку паліцыі.

Была праведзена вялікая праца па апісанню колькасці "братчыкаў" у розных паветах. Так, у Гродзенскім павеце іх налічвалася на 1898 год 133 чалавекі; ў Ваўкавыскім павеце іх было 73; у Слонімскім - 21; у Беластоцкім 104; у Пружанскім і Кобрынскім паветах "братчыкаў" чамусьці не аказалася. Пры гэтым, трэба адзначыць, што сярод членаў таварыства былі і вельмі багатыя, уплывовыя ў сваім асяроддзі людзі; а таксама заможная шляхта, арэндатары мястэчак. Яны збіралі грошы на патрэбы касцёлаў, удзельнічалі ў крэсных хадах: у Сакольскім павеце адбылося 105 такіх хадоў, а ў Бельскім - 23.

Па заяўленню гарадзенскага дэкана ксяндза Юлія Элерта "Таварыства Тэрціараў" мае моцную арганізацыю. Яны называлі самі сябе "младшыми братьями манашествующего святога Франциска" і прадстаўлялі сабою асобны від духоўнага таварыства, члены якога рассеяны як па гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. Кіраўнік групы тэрціараў назначаецца кіраўніком Віленскай абшчыны. Галоўным цэнтрам кіравання з'яўляецца Рым.

Звычайна у тых месцах, дзе ксяндзы знаходзіліся пад наглядам паліцыі, тэрціарскія таварыствы не сустракаліся, а існавалі ў цэнтрах больш глухіх. І галоўным чынам пры такіх касцёлах, у якіх настаяцелямі з'яўляліся ксяндзы, вядомыя сваёй палітычнай дзейнасцю.

Так, у Сакольскім касцёле існавала таварыства жанчын-тэрціарак (усяго 28 чалавек), якія толькі маліліся і знаходзіліся на ўтрыманні Францысканскага ордэна. Уся дзейнасць тэрціарак заключалася у тым, што яны кожны дзень наведвалі касцёл, а увесь вольны час праводзілі ў маленні, а "девицы давали обет не выходить замуж", але часцей за ўсё парушалі свой звычай. Неўзабаве гэта таварыства было выкрыта і Дэпартаментам паліцыі па змове з Мінюстам і арыштавана.

Аб падтрымцы насельніцтвам гэтага таварыства сведчыць той факт, што з 1898 г. да 1900 г. колькасць членаў толькі ў адным Сакольскім павеце павялічылася з 128 да 299 чалавек.

Раз'юшаная царская паліцыя яшчэ больш узмацніла следчую дзейнасць. 1 лістапада 1902 г. пры праверцы паліцыяй кватэры ў Беластоку, было выкрыта яшчэ адно вялікае таварыства (да 212 чалавек).

Паступова пазіцыі гэтага таварыства трацілі сваю моц, пакуль яно зусім не "лягло на дно".

Але неўзабаве на змену яму прыходзіць "Рымска-каталіцкае таварыства "Трезвость"". Так, у 1911 г. "Трезвость" пачала дзейнічаць у Магілёўскай губерніі; 1914 г. - Ковенская губернія; 1915 г. - Гродзенская губернія.

Згодна статута галоўнай мэтай гэтага таварыства павінна было быць распаўсюджванне ідэй цвярозага ладу жыцця сярод каталіцкага насельніцтва, але ж на самой справе яно толькі прыкрывалася сваім статутам, "являющимся удобным лозунгом для проведения своих идей объединения населения с поляками, исповедующими одну римско-католическую веру". Такім чынам, таварыства "Трезвость" набыло чыста канфісійны характар.

Улады бачылі ў гэтым жаданне таварыства стварыць у будучым "сильную единицу в правительственной партии, которая путем усиленной агитации стремится объединить на религиозной почве не только польское, но и литовское и белорусское население".

Дзеля ажыццяўлення гэтай мэты, таварыства адкрывала шматлікія аддзяленні, раскіданыя сеткай па ўсёй губерніі. На чале самога таварыства стаялі ксяндзы, па словах уладаў "закоренелые фанатики, которые, пользуясь безграничным к себе доверием со стороны населения, развивая в нем тот же фанатизм, скрыто направляют последних против задач, проводимых русским правительством в жизни края. Этому еще способствует отсутствие в уставе права входить в обсуждение опроса о правительственных качествах и политической благонадежности лиц, избираемых в члены общества и правления его; и при наличии лиц - в политическом отношении неблагонадежных - мешает устранять их от участия в обществе и этим предупредить возможность возникнуть антиправительственному направлению и движению."

Трэба адзначыць, што галоўнае месца займала таварыства ў Магілёўскай епархіі і менавіта яму падпарадкоўваліся ўсе астатнія таварыствы.

Незадаволенасць гродзенскага губернатара гэтым яскрава бачна ў яго лісце Дэпартаменту Духоўных Спраў: "Уведомляю Департамент Духовных Дел, что в виду явно выраженного стремления общества "Трезвость" распространить свою деятельность среди католического населения, открытие означенного общества в пределах Гродненской губернии представляется нежелательным, так как преобладающим населением в губернии являются белорусы и под видом проведения идей трезвости общество будет преследовать полонизирующие цели."

Каб хоць неяк прыдрацца да гэтага таварыства, царскі ўрад змяніў колькасць продажы спіртных напіткаў. Гэта быў вельмі значны тактычны ход, бо ён ударыў па асноўнаму палажэнню праграмы статута. Але ж таварыства не знікла, яно толькі "заціхла", каб ужо ў іншых статутах, ды і ў іншы час, зноў распачаць сваю дзейнасць.

Такім чынам, дзейнасць каталіцкіх таварыстваў вельмі значна паўплывала на насельніцтва, садзейнічала адраджэнню беларускасці, як антыроду русізму. Ажыўленне гэткай дзейнасці з'явіліся вынікам не толькі канфесійнай і нацыянальнай палітыкі царскага ўрада, але ж сапраўднай падтрымкай мясцовага насельніцтва.

Андрэй ГАНЧАР

Назад