Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Зубры Белавежскай пушчы

Белавежская запаведная пушча займае 79.171 гектар, працягласць яе з поўначы на поўдзень 65 км, з захаду на ўсход - ад 10 да 30 км. Сёння ў Белавежы жывуць веліканы-зубры, высакародныя алені, казулі, ласі, барсукі, выдры, гарнастаі і іншыя каштоўныя звяры; 227 відаў птушак уюць гнёзды, лятаюць змеяеды: беркуты, фазаны, буслы. Сустракаюцца 11 відаў земнаводных, 27 відаў рыбаў.

Белавежская пушча і зубр - жывы сучаснік маманта… Сцвярджаюць, што быццам зубр захаваўся тут дзякуючы пушчы, а сама пушча - дзякуючы зубру, як яе гаспадару. Гісторыя пушчы і зубра пачалася ў 1276 годзе. Князь Уладзіміра-Валынскага княства Ўладзімір Васільевіч вырашыў пабудаваць горад - крэпасць для абароны ад нападаў паўночных суседзяў. Так і ўзнік горад Камянец, увенчаны пабудаванай тут Белай вежай. Тады ж навакольныя лясы былі аб'яўлены своеасаблівым запаведнікам - адным з першых у Еўропе і свеце.

У ХІІ-ХІІІ стагоддзях у Белавежскай пушчы палявалі на зуброў яцьвяжскія князі, Ўладзімір Манамах, у ХІУ стагоддзі - літоўскія князі Гедымін, Альгерд, Кейстут, Ягайла і Вітаўт.

Напярэдадні першай сусветнай вайны ў пушчы налічвалася каля 700 зуброў. За гада Імперыялістычнай і Грамадзянскай войнаў, гэтыя жывёліны былі канчаткова знішчаны. Толькі ў 1929-1930 г.г сюды завезлі сем зуброў, якія былі куплены ў Германіі і Швецыі. У 1941 годзе іх было ўжо 19. У час вайны частка зуброў была знішчана акупантамі.

Цяпер на тэрыторыі Беларусі жыве каля 250 зубраў, у тым ліку прыкладна 20 у Барысаўскім раёне (непадалёку ад Бярэзінскага запаведніка). Акрамя таго, у розныя раёны былога Савецкага саюза вывезена 114 жывёлін. Усяго ў СНД цяпер налічваецца звыш 800 зубраў, а ва ўсім свеце - звыш 2 тысяч.

Зубр - магутны, дужы, прыгожы насельнік пушчы. У даўжыню ён дасягае 3-х метраў, а яго маса - 900-1200 кілаграмаў. Малако самкі ўтрымлівае прыкладна 12% тлушчу. Статак налічвае каля 20 жывёлін, на чале якога стаіць… самка. Працягласць жыцця зуброў у сярэднім 25-30 год.

Ю. ШОСТАК

Назад