З міру па нітцы…
Вядомая на ўсю Беларусь поспехамі сваіх выхаванцаў Гродзенская гарадская дзіцячая музычная школа №1 вельмі ўрачыста адзначыла сваё шасцідзесяцігоддзе. І хаця сістэма адукацыі цяпер у страшэннай бядоце, затое юбіляры, дзякуючы такой нагодзе, здолелі крыху палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. На ўрачыстай вечарыне ў гарадскім Доме культуры было шмат гасцей і многія прыйшлі не з пустымі рукамі. Ад прафсаюзаў школа атрымала ў падарунак электрасінтэзатар, аблвыканкам расшчадрыўся на шыкоўны музычны цэнтр, а універсітэт вырашыў перадаць будучым музыкам і іх настаўнікам персанальны кампутар.
Р.ПЯТРОЎ
|