Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Конкурс для "маршрутак"

Аб конкурсе для прыватнікаў, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі на маршрутных таксі, абвясціў Гродзенскі гарвыканкам. Адбудзецца конкурс трэцяга лютага. Да ўдзелу запрошаны ўсе зацікаўленыя,-- як фізічныя,так і юрыдычныя асобы. Сёння ў Гродне ліцэнзіі на перавозку пасажыраў ёсць у шасцідзесяці фірм і прыватных прадпрыймальнікаў. І жадаючых займацца гэтым відам паслуг становіцца ўсё больш. Праўда, перавагу яны аддаюць тым маршрутам, на якіх можна зарабіць. Скажам, больш выгодныя перавозкі з чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў на рэчавы рынак. Раней на гэтых маршрутах працавалі ўсе, хто мае ліцэнзію. Цяпер гэта вырашаць будуць гарадскія ўлады. Ці палепшыцца толькі абслугоўванне пасажыраў? Вялікае пытанне…

П.КАРПАЎ

Назад