С.Грыневіч у сталіцы
Вядомы гродзенскі мастак Сяргей Грыневіч часцей выстаўляе свае працы ў далёкай Іспаніі, чым на радзіме. І вось сустрэча з айчыннымі аматарамі жывапісу,-- у зале музея сучаснага мастацтва. Дасведчаная ў самых перадавых накірунках творчасці цяперашніх майстроў пэндзля сталічная публіка, трэба спадзявацца, здолее ацаніць новыя працы Сяргея.
І.ІваноЎ
|