Чакаюць сваёй кнігі
На пачатку 2000 года складальнікі кнігі "Памяць" Мастоўскага раёна здалі рукапіс ў выдавецтва "Полымя". Неўзабаве яна павінна пабачыць свет, калі не ўзнікне складанасцяў з аплатай друку. Асноўную працу па збору матэрыялаў для кнігі зрабіў намеснік рэдактара мастоўскай раённай газеты "Зара над Нёманам" Аляксей Сабасцян.
|