Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Адзін з пяці

Не на жарт разгарнулася барацьба за пасаду лідэра прафкама на справаздачна-выбарчай прафсаюзнай канферэнцыі Гродзенскага вытворчага аб"яднання "Азот".

Адразу пяцёра прэтэндэнтаў даказвалі з высокай трыбуны , што толькі яны здольныя весці прафкамаўскі "карабель" па бурлівых хвалях сённяшняга няпростага жыцця. А хвалююць сёння хімікаў будзённыя пытанні заработнай платы, гарадскога грамадскага транспарту, больш-менш справядлівага размеркавання тых матэрыяльных даброт, якімі можа распараджацца сёння "Азот". Найбольш пераканаўчымі для дэлегатаў канферэнцыі сталі аргументы Міхаіла Малевіча,які пасля добраахвотнай адстаўкі былога старшыні "азотаўскага" прафкама А.Гаркова фактычна і запраўляў усімі прафсаюзнымі справамі. У выніку М.Малевіч і быў абраны на вакантную пасаду.

І.ІВАНОЎ

Назад