Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Новы статус турбазы

Вядомая ўсім Гродзенская турбаза "Нёман" атрымала новы статус.

Цяпер гэта турыстычна-аздараўленчы комплекс. Калі раней адпачываючыя прыязджалі сюды у асноўным у цёплую пару года, то цяпер "Нёман" працуе круглы год. Зімой і ўвесну тут праходзяць медыцынскае абследаванне і папраўляюць здароўе дзеці з чарнобыльскай зоны. Адпачынак яны спалучаюць з вучобай, бо разам са школьнікамі прыязджаюць і настаўнікі. Якраз цяпер у турыстычна-аздараўленчым комплексе "Нёман" знаходзіцца 450 школьнікаў з Гомельшчыны. Мяркуючы па водзывах, умовамі адпачынку яны задаволены. Выгодна гэта і былой турбазе, якая мае гарантаванае фінансаванне ў міжсезонне.

Р.ПЯТРОЎ

Назад