Ад Брузгоў да Капцёўкі
Першы участак аб"яздной дарогІ вакол Гродна пройдзе ад Брузгоў да Капцёўкі.
Практычна праекціроўшчыкі пачынаюць ўжо сваю працу над новай аўтатрасай. Пасля завяршэння гэтай будоўлі, якая, на жаль, пры цяперашнім фінансаванні можа расцягнуцца на доўгія гады, транзітны аўтатранспарт пойдзе ў абход горада. У выніку ў выйгрышы будуць усе: і аўтамабілісты, і гараджане. Жыхары Наваельні, што ў Дзятлаўскім раёне, намнога бліжэй да жаданай мэты: аб"яздную дарогу тут плануецца закончыць ужо сёлета.
Л.КАПСКІ
|