Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Конкурс

Выключэнне з правіла

У дванаццаці намінацыях вызначаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу на званне Прадпрыймальнік года".

Вынікі яго падсумаваны на урачыстым пасяджэнні ў зале сталічнага Опернага тэатру. Сярод лаурэатаў, -- двое прадстаўнікоў малога бізнэсу нашага рэгіёну. Заслужана вылучаны сярод іншых Лідскі цэнтр падтрымкі прадпрыймальніцтва, вядомы таксама як бізнэс-інкубатар. Яго кіраўнік Леанід Масцюгін здолеў за гістарычна кароткі адрэзак часу наладзіць сувязі з "акуламі" дзелавога свету Вялікабрытаніі і Германіі, даволі энергічна лабіруе інтарэсы лідскіх вытворцаў у пошуку шляхоў на заходнія рынкі. Дарэчы, сам Леанід пабываў нядаўна ў ЗША, дзе знаёміўся з дзейнасцю бізнэс-інкубатараў, якія дапамагаюць навічкам знайсці сваё месца ў прадпрыймальніцтве.

Яшчэ адзін лаурэат рэспубліканскага маштабу, -- фермер з Зэльвенскага раёна Міхаіл Макей. Яго фермерская гаспадарка з лірычнай назвай "Верас" не першы год мае трывалыя пазіцыі ў вобласці. М.Макей спецыялізуецца на вырошчванні гародніны,якую пастаўляе гандлёвым прадпрыемствам Мінска. І праблем з рэалізацыяй прадукцыі ( у адрозненне ад калгасаў) у фермера не бывае.

Названыя лаурэаты рэспубліканскага конкурсу, у якіх усё так бліскуча складваецца, -- сёння хутчэй выключэнне з правіла. Гэта, -- свайго роду, -- узорна-паказальныя прадпрыймальнікі , да якіх можна вазіць замежныя дэлегацыі і гаварыць, што ёсць жа і у нас прыватны сектар. Не горшы,чым на Захадзе.Але у пераважнай большасці прадстаўнікоў айчыннага малога бізнэсу, якія хацелі б сумленна зарабляць сваю капейку, такой магчымасці няма. І адзінае жаданне нашых цяперашніх бізнэсменаў, -- схавацца ад усіх, каб ніхто не ведаў,не бачыў, не заўважаў… Якія яшчэ там конкурсы ды намінацыі! І.ІваноЎ

Назад